Залева

2008/08/28

цыкл Горад

Калі ўсьміхаюцца людзі,
Калі адчыняюцца вокны,
Нам бачыцца вельмі ўтульным
Наш горад, праслаўлены волат.

Тут паркі – зяленыя вочы,
А вуліцы – моцныя жылы,
Зьбіраюцца чорныя хмары,
Ад хмараў ужо не бяжым мы…

Ідзе навальніца… Чакаем…
Прагноз абяцаў нам ад раньня.
Мы разам, і побач чакаем залеву,
Залеву Каханьня.


Першае спатканьне

2008/08/26

З успамінаў. Першае спатканьне.
(Плошча Я.Коласа ў Менску, 27 траўня 1990)

Ці памятаеш той незабыўны вечар?
Я лёгка яго знайду.
Калі ішла на плошчу Якуба Коласа,
Ведала я прыйду.

Ты казала, была ўпэўнена,
буду цябе чакаць,
Птушкі сьпявалі тое, што праз пару дзён
нам трэба будзе казаць.

Філярманісты ў філярмоніі працягвалі граць
няспынна, як у сьне.
Ў руках не было кветак . Васількоў,
менавіта гэтых, тады не хапала мне.

Дык што ж, давай будзем памятаць,
гэты боскі ўзнёс
І тую хвіліну, якая на ўсё жыццё
вырашыла наш лёс.


Агонь

2008/08/26

Каб ведаць нам парадак слоў,
І да сябе нам павярнуцца,
Нам трэба ад няспынных сноў,
Агнём прароцтва абярнуцца.

Сьвятло не прагне абмінуць,
Па-свойму проста усьміхнецца,
Калі ты побач ля мне,
Агонь у сэрцы адгукнецца.

Яскравым позіркам вачэй,
Тут кожны раз цебе я бачу,
Напэўна ў харастве начэй
Знайду цябе, а можа страчу.

Таму трымаецца рука,
Тваей рукі не выпускае,
Агонь заводзіць нас бліжэй
Да цішыні, што моўчкі тае.

Ужо забыўшыся пра сон,
Ў чаканьні цішыні і сьвету,
Мы будзем на агонь глядзець
У першую гадзіну лета.


*** Кожны раз,пачынаючы словам

2008/08/24

* * *

Кожны раз, пачынаючы словам
Забываюся водарам неба.
Не заблытацца б у новых умовах
Каб адчуць усе колеры сьвету.

Кожны раз зачарованы духам,
Несапраўднасьцю і небясьпекай,
Пачынаю думаць, што будзе
Ад варожасьці нашага веку.

Акунуся ў чыстая мары
Неабсяжнасці бяз адзіноты,
Как застацца тваім знаёмым
Гукаў, позіркаў і пяшчоты.


Восеньскі ранак

2008/08/23

Ад’язджаю… Па волі лёсу
Аддаляюся ад цябе.
І ўзнёсласць прыцягне восень
Жаўтаватым сьвятлом к зіме.

Усё спакойна… Шукаем у небе
Адлятаючы доўгі вырай.
У чырванеючых клёнах мне трэба
Адчуваць цябе добрай і шчырай.

Словы сказаны… Вочы зблізку.
“Я вярнуся…” – здаецца мала.
Толькі колы пайшлі па-ціху.
Ад’язджаю… Восеньскі ранак…

1993


Фатаздымак

2008/08/22

Пачну менавіта адсюль. Іна С. раньней падала прапанову, правесьці невялтчкі паэтычны вечар. Сабрацца, пачытаць вершы, хто якія пажадае. Гэта адбылося ў апошнюю суботу. Я чытаў свае вершы – старыя, напісаныя даўно, і якія ніколі ня бачыліся і не чуліся. Здаецца усім спадабалася, ці можа гэта было сваеасаблівай нечаканасьцю. Я адчуў, што б было ня блага , яшчэ нешта напісаць. Что адбылося, ты пабачыш далей, але давай пачнём менавіта адсюль.

Фатаздымак

Тут голас мне звыклы з табою знайду,
Складанасьць пачуццяў і роздум сумненьняў,
Цяпло і завеі, і плач, і нуду.
Цябе я знайшоў не на межах імгненняў.

Знайшоў твае вочы – сусьветны пакой,
Хвалебныя ночы, свабоду пачуццяў,
І сьветласьць мелодый, і стому завей,
Пяшчотнасьці мора, імклівасьці лучнасьць.

Тут скрыпка іграла, цяпер цішыня,
Спакойна, ўтульна сьпіць наша дзіця,
Сядзім мы жывыя на покаце дня,
Ты, я – маладыя, з жаданьнем жыцця.

Студзень 1993


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.