Пайшоў прагуляцца,
убачыў аленя,
Ен моўчкі стаяў
ня бяз думкі здіўленьня.
Убачыў мяне,
паглядзеў мне у вочы,
Падумаў ,
і хутка пабег цемрай ночы.
Я бачыў яго…
Колькі думаеш? Менш
Чым час
дачытаць гэты верш….
Алень
2008/09/30субота, 27 верасьня 2008
2008/09/27Слухаць:
* * *
сыну Раману
Усё ад Бога і ідзе да Бога.
Час некалі зьнясе да неба,
Ты запытаеш, як знайсьці дарогу,
Дзе будзе досыць і віна, і хлеба.
Ужо даўно закладзены умовы,
І запаветы пражылі вякі,
Але душа шукае выйсьцяў новых,
І не заўсёды роўныя шляхі.
Любі ўсіх, хто прыйдзе да цябе,
Дапамажы усім, што толькі маеш,
Рабіўшы так, як ты б рабіў сабе,
Ажыццявіцца ўсё , пра што ты марыш.
Спакой на сэрцы, ў радасьці душа,
Будзь светлым, ясным, чыстым, добрым,
І што сустрэнеш на шляху жыцця
Рабі надзейным, шчырым, непадробным.
А што далей – не трэба вырашаць,
Усё ад Бога, і ідзе да неба…
Пакуль дано табе яшчэ дышаць
Жыццё дасьць досыць і віна, і хлеба.
пятніца, 26 верасьня 2008
2008/09/26На гэтым тыдні ў Влады і Паўліны Дні нараджэньні. Вельмі стары верш захацелася паставіць менавіта тут.
* * *
Разумееш… Засланы веленам
Гэты сьвет, дзе мы былі з табой,
Вуліц нашых ва ўладзі завеі
Нам ужо не знайсьці супакой.
Паб пазбавіцца жахаў сумненьняў,
Разляцецца і зноў узыйсці,
Я табе паклянуся быць верным
Толькі праўдзе на нашым жыцці.
Бо яна, як скупое выбранства,
Што збліжае у шэрай імгле,
З маім сэрцам, якое не здасца,
З болем біцца на гэтай зямлі.
Зорны шлях не межах сумненьняў,
Плошчаў старых пануры прывід.
Шмат нам трэба пяшчотных імгненьняў,
Каб стварыць для жыцця краявід.
1993
Я малюся… Цябе ўспамінаю
2008/09/26* * *
Я малюся… Цябе ўспамінаю,
Ці ўспомніш і ты пра мяне,
Як мы разам шукалі спатканьня
Ў раз’юшанай небам імгле.
Як мы разам шукалі вачыма
Гэты сьвет, у які увайшлі,
Навакольле было вельмі шчырым
Да адчыненай лёсу душы.
Мы з табою тады пачыналі,
Дык успомні каб зноў ажылі,
Вечары незабыўных спатканьняў,
Гэты час у якім мы жылі.
1993
панядзелак, 22 верасьня 2008
2008/09/22Канадыйская восень
Канадыйская восень,
Кожны год, кожны раз
Хараство дамінуе
Прыпыняючы час.
Сонца вельмі высока,
Жоўты край небасхілу,
Клёны, букі і сосны -
Усё здаецца адзіным.
У цішыню і бясконцасьць
Адыходзіць дарога,
Каляровасьць імгненьняў
Набліжае да Бога.
Птушкі крыкам зычлівы
Прадракаюць мой лёс,
Я хачу адарвацца,
Каб дастаць да нябёс.
субота, 20 верасьня 2008
2008/09/20* * *
Цёплы вечар абудзіцца…
Супакоіць туманам -
Усё добрае збудзецца,
Тое ўсё, пра што марым.
Подых восені роўны…
Чорных дрэваў сыльветы -
Усё добрае збудзецца,
Незалежна ад мэты.
Чырвань клёнаў суцешыць.
Птушкі зноў адлятаюць -
Усё добрае збудзецца,
Не састарыцца памяць.
Клёны сталыя позіркам
Мне пацвердзяць здалечы -
Усё добрае збудзецца,
Будзе шчырым і вечным.
Я стаю і ня веру,
Цішыня не мінае -
Усё добрае збудзецца,
І застанецца намі.
чацвер, 18 верасьня 2008
2008/09/18* * *
Прыснілася…
Мама казала,
Калі яшчэ не ад’язджаў:
“Прыедзь, засталося мала,
Хто ведае,
cёньня ці заўтра…”
І голас яе дрыжаў.
Наведаем родзічаў нашых,
Даўно адыйшлі да сну,
Але не стамляюцца вечна
Чакаць ад вясны вясну.
“Я тут за цябе малюся,
У сэрцы заўсёды чакаю.
Сынок, бяз усялякай нагоды,
Прыедзь, я цябе падтрымаю.”
нядзеля, 14 верасьня 2008
2008/09/14Кароткі адказ на пытаньне “Xто мы?”
Віктару Няхаю
Мы – лісьце на дрэве жыцця,
Расьцём і красуем у вёсну.
У лета мы дарым спакой
Жыццю і няспыннаму лёсу.
А восень настане. Пара.
Мы ўсе адлятаем.
Ляцім, у бязмежнасьці таем.
І ведаем – будзе зіма…
А потым вясна зноў настане.
панядзелак, 29 верасьня 2008
2008/09/10* * *
Дні верасьнёўскія натхняюць
Сказаць, хай не ў апошні раз,
Што я цябе цяпер кахаю,
Як і тады, у даўні час.
І будзем крочыць у спадзяваньні,
Бог не разлучыць болей нас,
Дасьць нам знайсьці выратаваньне,
Як і тады, у даўні час.
Сьвятлом пяшчотным млее сонца,
І недзе зноў іграюць джаз,
Прарочаць шчасьце і раскошу,
Як і тады, у даўні час.
Час крочыць шпарка і нястомна,
І дасьць сказаць яшчэ ня раз,
Што я цябе цяпер кахаю,
Як і тады, у даўні час.
панядзелак, 8 верасьня 2008
2008/09/08Калі ты выйдзеш з майго пад’езду і пойдзеш у бок 43-й школы, – пройдзеш уздоўж паркану, – не даходзячы да вуліцы Пляханава, ты ўбачыш месца, дзе гэта сустрэча адбылася.
цыкл Горад
Калі я вярнуся?
Ня ведаю, можа к зіме.
Горад астылы, поўны спакою,
Цёмны, забыты, зімовы,
Будзе належаць мне.
Дрэвы вялікія, дужыя,
Наладжаныя на цішыню…
Недзе на вуліцы хлопчык знаёмы,
Cтрыманы,
бескаляровы ,
Сустрэнецца -
не абміну.
Спытаюся, як справы,
Ўбачу вочы і чуб,
І шапку, што мама вязала,
Нітак яшчэ не хапала…
Пазнаю… Бо гэта цуд…
Упэўнена зразумею,
Што хлопчык гэты ёсьць я…
Трамвай грукатам у такт
Цяжкім,
стрыманным,
сонным
Пацвердзіць, што гэта так .
Калі я вярнуся?
Ведаю, гэтай зімой,
Адчую мой горад знаёмы,
Прыгожы,
нястомлены,
новы,
Той хлопчык будзе са мной.
аўторак, 2 верасьня 2008
2008/09/02З пятніцы да панядзелка былі ў Бостане, ў майго сябра Сашы Корзуна, з якім я вучыўся ў унівэрсітэце. Вельмі спадабалася Амерыка. Нажаль, не было шмат часу, каб болей убачыць горад. Былі на акіяне. Вялікі і вельмі салёны…
Акіян
Хвалі, скажыце словам,
Каб ня трэба было гадаць,
Хто мы, і дзе мы будзем,
Што заўтра будзем шукаць?
Кірлі, скажыце праўду,
Нам цяжка яе знайсьці,
Чаму мы жывем на сьвеце,
Куды нам трэба ісьці?
Бязмежнасьць незразумела,
Ня вывучыць, не абняць,
Хвалі суцешаць цела,
Птушкі громка крычаць.
Берагам разумее межы свае акіян…
Ен не дае адказу, чаму ён такі вялікі,
Ці гэта здаецца нам.
аўторак, 2 верасеня 2008
2008/09/02* * *
цыкл “Горад”
Бостан. Неба. Дарогі. Масты.
Амерыканскія сьцягі.
Нечакана ўбачыш,
што я гэта ты.
Вусны твае – сьцены,
Вочы памеру вокан,
Тут я ісьці гатовы,
Бачыць болей навокал.
Можа верыцца будзе,
шанец яшчэ са мной.
Гісторыя рэвалюцый,
тут надае супакой.
Старыя дрэвы – вежы…
Будынкі, як твары салдат.
Вуліцы – доўгія сьцежкі.
Часу на жаль ня шмат.
Posted by shametka 


