ПЕРШЫ СЬНЕГ

2008/10/29

Сёння першы сьнег. Сыйдзе праз пару дзён, а вецер шліфуе лёд на дрэвах, падмарожвае сьцежкі. У хаце цёпла і трэба прыслухоўвацца каб пачуць, як вые за вакном воўк надыходзячай зімы.

Першы сьнег выпаў вельмі рана
У кастычніку. Калі такое было?
Дрэвы раздзетыя восеньню вяла
Туляюцца да мяне, каб зьберагчы цяпло.

Яны зашклянаваныя ледам,
Выглядаюць, як дзяўчыны на парадзе модаў.

Жоўтае лісьце распужанае ветрам
лётае без намеру трымаць гэтай жорсткасьці.
Фатограф па вуліцы бегае, здымае
Каб не прапусьціць гэтае прыгажорсьці.

Аўтобус спыняецца. Усё ў парадку з тармазамі.
Сьнег бачыцца наіўным, як вось тая дзяўчына з доўгімі валасамі.

Раніца. Вецер. Сонца не чуецца вольным.
А-а-а… Тут не усё можна купіць за баксы
Сьнег бьецца бяз помачны, каб даказаць гэта сённьня,
А я назіраю ваколіцу праз вакно цёплага ‘старбакса’.

Людзі бягуць хутка.. Хаваюць вочы у плечы,
Разумею гэта ад холаду, а не ад жаданьня бегчы.

Дзяўчо згубіла шапку, ейны маладзён
ловіць. Яна падае, быццам на разліты алей.
Ім хочацца быць шчасьлівым хоць на пару дзён,
А потым вызначыцца, што трэба рабіць далей.

А мне ня трэба спяшацца – сённьня субота.
На сьнег гляджу доўга, як той хлопец з кніжкі пра ідыёта.

starbucks1


Слоўнік

2008/10/20

Выкарыстовываю Расейска-Крыўскі (Беларускі) Слоўнік 1924 году, які быў надрукаваны ў Коўна. Цікавая адна дэталь, унізе на першай старонке надрукаваны адрас друкарні і тэлефон. Гучыць па-сучаснаму, але нумар тэлефона – 970. Усяго 970.


Вершнік

2008/10/20

Алегу Сасноўскаму

Ехаў вершнік дарогай,
Ен вяртаўся стамлённы,
З’еўшы пуд цяжкай солі,
Ехаў моўчкі, павольна.

Зоркі з шэпатам неба
Адляталі далей,
Думкі з клопатам плылі
Каб рабіцца мацней.

Хто я ёсць? Дзе я буду?
У жыцці усё ўмоўна,
Можа ў бітве загіну,
А хацеў бы жыць доўга.

Каб убачыць Пагоню,
Зноў на Доме Ўраду,
Адказаць на пытаньні
Дзецям добрай парадай.

Прыастрожыў каня…
Крукмачы гаргаталі
Пад капытам нырнула зьмяя
- Трэба далей мне, далей.

Ехаць шпарка да дому
Скараціць час вяртаньня,
Абмяняць жорсткасьць волі
На пяшчоту каханьня.


* * * Настрой такі

2008/10/17

* * *
Настрой такі – ня хочацца спрачацца.
Бо так прасьцей..
І кожны раз жаданьне ёсьць сабрацца -
Пазваць гасьцей…

Пакуль ня варты верыць у вяртаньне,
Праходзіць час.
Ужо адказы ёсьць на усе пытанні,
Што ёсць да нас.

І кожны дзень свой пачынаць бяз цудаў,
Бяз талакі.
І побач ты… Дакладна ведаць буду,
Хто я такі.

Так мне прасьцей…. Пабудзь са мной да ночы.
Я зноў малю…
Каб зразумець твае жывыя вочы
І цішыню.


Серабранка

2008/10/05

У наступным вершы Серабранка, гэта раён у Менску, а мы жылі сюды бліжэй да Партызанскага прашпекту і Серабранкі сапраўды ня памятаю, ці яна была не такой шмаш вядомай, не такой населеннай, як цяпер.

Серабранка
цыкл Горад

Гром грымнуў. Бліснула маланка.
Дамоў не беглі з Серабранкі,
Бо Серабранкі не было…
Даўным даўно, даўным даўно.

Вясной палілася балота,
Хадзілі ў вялікіх ботах,
І мерылі памер вады.
Чакалі – сыйдуць халады.

Гулялі летам у хаванкі,
Шукалі поклады і шклянкі,
Рабілі “цюхі” для гульні,
Вялі манетныя баі.

І адчувалі цішыню
І птушкі гаманілі з намі,
Будынкі адхілялі час, як занавесу,
За якой для нас, былі мы самі.

А Серабранкі не было…
Даўным даўно, даўным даўно.


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.