2008/11/24
Цыкл Горад
Парыж, твае музейныя вуліцы стамляюць
у вечары. Мы пьем віно, сядзім пад Вежай -
Добрае віно, ды з добрай ежай
Даюць надзею, ды акрыляюць.
Гэта як у Шагала, які не падабаўся ўладзе.
Апынуўся тут, а не ў Віцебску. А мы без ідэяў
Блукаем па залях бясконцых музеяў,
Бяз патрэбы ў перакладзе.
Парыж, ты – прастора свабоды, расчыненая жыццем,
Вялікая форма музею бяз яскравых неонаў,
З Нотр Дамам, духам Напалеона,
Монай Лізай пад куля-непрабіўным шклом.
Разумею толькі тут, што свабода – гэта жаданньне
Не пераскаджаць іншым і быць самастойным.
Бульвар Сант-Жэрмен выглядае прыстойна,
Як яго апісваў Хэмінгуэй у чаканьні прызнаньня.
У вечары едучы у метро, назіраю француза
Старэйшы. Яна не здаецца нотнай
Ён абдымае яе пяшчотна.
А мне хочацца верыць, што ён ня лузер.
Горад мяняе каляровыя малюнкі,
Хуткасьць – больш за дваццаць чатыры кадры,
Ты ня згубішся на Манмартры,
Бо выйдзеш да Мульен Руж з любога кірунку.
Парыж, застацца з табой немагчыма –
Мы едзем дамоў, у наш далёкі і дзікі край
Дзе холадна, і выраі птушак завуць неспакоем у рай…
Бывай.

Leave a Comment » |
Цыкл ГОРАД | Tagged: ПАРЫЖ |
Permalink
Posted by shametka
2008/11/14
Халадае…
Птушка, якая садзілася на паркан і спявала мне
болей не прылятае.
Ападае…
Апошняяе лісьце. Збіраю яго,
згортваю і складаю.
Вечарэе…
Цішыня спрыяе холаду. У комене запальваю агонь,
які добра грэе.
Мару…
Быць надзейным і шчырым.
Усё астатняе маю,
хоць птушка, якая была маёй
болей не прылятае.
Leave a Comment » |
Uncategorized | Tagged: Набліжэньне зімы |
Permalink
Posted by shametka
2008/11/01
Другая і трэццяя частка верша Агонь, ад 26 жніўня 2008 года.
* * *
Дым плыў у напрамку возера -
Палілі агонь увечары,
Садзілася сонца доўгае,
Каб весьці размовы вечныя.
Каму гэта трэба полымя,
Што цешыцца, ды не гасьне?
Каму гэта трэба сонца,
Якім яно грэе шчасьцем?
Мой час яшчэ ня спыняецца,
Агонь і солнца адзіны
І сніцца мне кожную раніцу
Твой позірк такі праўдзівы.
Ня трэба старацца вырашыць…
Што будзе – то будзе з намі,
А мы праз размовы аб вечным
Адчуем, хто ёсьць мы самі.
* * *
Цішыня застанецца попелам
Ад агню, што палілі да раньня,
І душа мая робіцца саколам
Адшукаць сабе шлях да вяртаньня.
Leave a Comment » |
Uncategorized | Tagged: Дым плыў у напрамку возера |
Permalink
Posted by shametka