Парыж

2008/11/24

Цыкл Горад


Парыж, твае музейныя вуліцы стамляюць
у вечары. Мы пьем віно, сядзім пад Вежай -
Добрае віно, ды з добрай ежай
Даюць надзею, ды акрыляюць.

Гэта як у Шагала, які не падабаўся ўладзе.
Апынуўся тут, а не ў Віцебску. А мы без ідэяў
Блукаем па залях бясконцых музеяў,
Бяз патрэбы ў перакладзе.

Парыж, ты – прастора свабоды, расчыненая жыццем,
Вялікая форма музею бяз яскравых неонаў,
З Нотр Дамам, духам Напалеона,
Монай Лізай пад куля-непрабіўным шклом.

Разумею толькі тут, што свабода – гэта жаданньне
Не пераскаджаць іншым і быць самастойным.
Бульвар Сант-Жэрмен выглядае прыстойна,
Як яго апісваў Хэмінгуэй у чаканьні прызнаньня.

У вечары едучы у метро, назіраю француза
Старэйшы. Яна не здаецца нотнай
Ён абдымае яе пяшчотна.
А мне хочацца верыць, што ён ня лузер.

Горад мяняе каляровыя малюнкі,
Хуткасьць – больш за дваццаць чатыры кадры,
Ты ня згубішся на Манмартры,
Бо выйдзеш да Мульен Руж з любога кірунку.

Парыж, застацца з табой немагчыма –
Мы едзем дамоў, у наш далёкі і дзікі край
Дзе холадна, і выраі птушак завуць неспакоем у рай…
Бывай.

picture-008


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.