У апошнюю ноч году

2008/12/31

Блуканьне ў нябёсах гэтай ноччу
Я адчуваю, разумею час,
Як мы кахалі, ўсё было для нас,
Забыўшы тых, хто іншае прарочыў.

Анёлы ў небе нас з табой пазналі,
Зноў прывіталі, потым усё прайшло…
Той стары год, у якім мы спадзявалісь
На тое усё, што будзе, ці было.


КРЫЗІС

2008/12/30


Крызіс побач.
Маразматычна – капрызны
Набліжаецца па тэлевізіі,
Бачыцца ў інтэрнеце,
Чытаю пра яго ў апошняй газеце.
Усё адбываецца хутка, маркет ставіцца рубам,
Падаюць стокі, як у чорную стопку бульба,
Амерыка шукае перспектыўныя кірункі,
Каб падлічыць незлічонасьць рахункаў.
Усё па законам дуалізма,
Крызіс – чорнае на чыстай бялізне.
А мяне цікавяць асновы таоізма,
Ён даўно аб’яднаўся з буддызмам,
Можа трэба таксама абяднаць,
Два ды два, каб не атрымлівалася пяць.
Усе думаюць, што будзе горш
Я думаю інакш.,Мы варым на кухне боршч.
Сяджу, пью каву, чытаю газету,
Ем сушы,
правяраю стокі па інтэрнету
Адчуваньне такое, што губляю час,
А можа гэта крызіс забыўся пра нас?


*** Хто яны былі дзіўныя каралі…

2008/12/28

Хто яны былі, дзіўныя каралі,
Ня швецкія, ня прускія нашыя беларускія?
Гордыя, моцныя, вольныя
Жорсткія й спакойныя.

Дзе яны жылі, шчырыя каралі,
Ня вугорскія, ня рускія нашыя беларускія?
У пушчах, замках, палацах,
Збудаваных не дзеля мастацтва.

Дзе яны, маі сёняшнія каралі,
Лідскія і слуцкія, нашыя беларускія?
Паўстаць бараніць зямлю родную -
Чыстую ды свабодную.


Ліст

2008/12/26


Даўно я не пісаў табе лісты,
Нашто пісаць калі заўсёды побач
Твой тонкі твар
і валасы,
Што гладжу я
ў час доўно за поўнач.

Нам трэба бачыць глыбіню ў сабе
Твая душа маёй душою стала,
Даўно па нейкай дзіўнай варажбе
Я адчуваю, як яна надхняла.

Шалёны час, не прамінуўшы нас,
Сталённа станавіўся на калені,
Калі душа імкнулася ня ілгаць
Стараўшыся, пазбегнуць чорных ценяў.

Мы разам. Ты заўсёды побач
Лёс не спыніць і не зрабіць лягчэй
Я напісаў шчаслівы ліст напомніць,
Як доўга нам яшчэ ісьці далей.


*** Купіць білет і ехаць у Эўропу…

2008/12/17


Купіць білет і ехаць у Эўропу,
Разбіць у сабе пануючы настрой,
Каб адыйсьці ад дзікіх паваротаў,
Суцешыцца і быць самім сабой.

Застацца незаўважаным, спакойным,
Забыць дарогу суму і журбы,
Пабыць самотным, чыстым, вольным,
Каб дужым стаць і не лічыць гады.

Купіць білет і ехаць у Эўропу,
Каб бачыць свет, спакой і цішыню,
Не адчуваць умоўнасьці пяшчоты,
Каб ацалець ад пылу і агню.

Быць побач з тым, што болей не здіўляе,
Калі ты разумееш прыгажосьць,
Дзе гоман птушак цешыць і надхняе,
Дзе ты заўсёды пажаданы госьць.

Купіць білет і ехаць, можа заўтра,
Забыць зіму і хваравіты лес,
Адчуць спакой, і зразумець – ня варта
Абапірацца на імклівы лёс.

Дажджом памыты супакоіць брук,
Пайсьці далей бяз выбітных падзеяў,
Каб адчуваць імклівы, чысты гук
Ад крокаў надыходзячай надзеі.