Купіць білет і ехаць у Эўропу,
Разбіць у сабе пануючы настрой,
Каб адыйсьці ад дзікіх паваротаў,
Суцешыцца і быць самім сабой.
Застацца незаўважаным, спакойным,
Забыць дарогу суму і журбы,
Пабыць самотным, чыстым, вольным,
Каб дужым стаць і не лічыць гады.
Купіць білет і ехаць у Эўропу,
Каб бачыць свет, спакой і цішыню,
Не адчуваць умоўнасьці пяшчоты,
Каб ацалець ад пылу і агню.
Быць побач з тым, што болей не здіўляе,
Калі ты разумееш прыгажосьць,
Дзе гоман птушак цешыць і надхняе,
Дзе ты заўсёды пажаданы госьць.
Купіць білет і ехаць, можа заўтра,
Забыць зіму і хваравіты лес,
Адчуць спакой, і зразумець – ня варта
Абапірацца на імклівы лёс.
Дажджом памыты супакоіць брук,
Пайсьці далей бяз выбітных падзеяў,
Каб адчуваць імклівы, чысты гук
Ад крокаў надыходзячай надзеі.
Posted by shametka 