Я б хацеў да цябе даехаць,
Есьці дранікі з малаком,
Быць маленькім ў кватэры цеснай,
Шэрым, доўгім, халодным днём.
Ты б казала, што робяць суседзі,
Хто прыехаў, а хто памёр.
У каго нарадзіліся дзеці,
І як сумна зімовай парой.
Заставайся, вяртайся, паслухай,
Ты мяне чакаеш і сьніш.
Пазнаеш мае крокі заўсёды,
Праз вакно ў чаканьні глядзіш.
Я прыеду, і мы будзем разам
Есьці дранікі з малаком,
Размаўляць у кватэры нашай,
Больш пра тое, як мы жывём.
Posted by shametka 


