Маме

2009/01/25

Я б хацеў да цябе даехаць,
Есьці дранікі з малаком,
Быць маленькім ў кватэры цеснай,
Шэрым, доўгім, халодным днём.

Ты б казала, што робяць суседзі,
Хто прыехаў, а хто памёр.
У каго нарадзіліся дзеці,
І як сумна зімовай парой.

Заставайся, вяртайся, паслухай,
Ты мяне чакаеш і сьніш.
Пазнаеш мае крокі заўсёды,
Праз вакно ў чаканьні глядзіш.

Я прыеду, і мы будзем разам
Есьці дранікі з малаком,
Размаўляць у кватэры нашай,
Больш пра тое, як мы жывём.


Зіма

2009/01/25

Зіма… Шэраватыя дні,
Не падыйсьці, яны далёка
Неразлічоныя дрэвы-cны
Снег надаедлівы і глыбокі.

Нам так трэба сябе спазнаць,
Усё вырашана і ладна,
Больш цяжэй у сабе адшукаць,
Што турбуе душу дакладна.

Нам не трэба сябе шкадаваць
Каб застацца, ўжо не пытаньне
Вось таму я хачу казаць
Не спатрэбіцца нам разьвітаньне.

Хаты з коменамі дымяць,
Цішыня і зіма не шкадуе,
Есць жаданне яшчэ казаць,
Хто мяне гэтым часам ратуе.


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.