*** Я ўбачыў цябе

2009/02/25


* * *
Я ўбачыў цябе намалёванай крэдам на шкле,
І быў рады дажджу, што сбіваў час спякотны ў лета.
Твой партрэт не застаўся на голым вакне
А вялікія кроплі дажджу, зноў разгонены ветрам.

Не шкадуй, я ўжо не забуду цябе,
Буду зноў маляваць твой партрэт – ён не згіне.
Дождж – магчымасьць яскравей, паўней даказаць,
Час цябе для мяне назаўсёды пакіне.


*** Жыцця хвіліны падзялю на словы

2009/02/21

Жыцця хвіліны падзялю на словы,
Не пераставіць, не пераіграць,
Прыняць, як ёсць і зноў шукаць умовы
Каб перажыць іх, не пераказаць.

Тут ёсьць памылкі і недасканаласьць,
Ёсць супакой і боль жывой душы,
Тут ёсць каханьне, годнасьць і складанасьць
І доўгі шлях, які мы прайшлі.

А мы з табой жывем і адчуваем
Ігненні часу, тут падобны снам
Вяртаюцца прыгожымі славамі,
Якія не належыць болей нам.


Небу

2009/02/16

Ты мяне не заві – я з табою ніколі ня буду,
Я ня стану надзейным, упэўненым, выратавальным
І знайду сваё шчасьце апошняй хвіліны
Буду добрым, імклівым і непрадказальным.

Ты мяне супакай. Кожны дзень супакой разьвітаньнем
Шчырым сном цішыні, непадельнасьцю праўды,
І надзеяй, што кончыцца нашым вяртаньнем
І жыццём бяз праблемаў і думак пра “заўтра”.

Неба – даўні прытулак бясконцых малітваў,
Негартаная кніга падзеяў і думак сусьвет,
І шчаслівыя ноты натружаных, шчырых учынкаў
Птушак даўніх вандровак пакінуты след.

Ты мяне не заві – я з табою ніколі ня буду,
Даспадобы зямля ў жаданьні знайсьці
Патаемнасьць душы, што ікнецца паўсюды
Да вышыняў жыцця, па якому так доўга ісьці.


*** Пайшоў у поле

2009/02/13

***

Пайшоў у поле – стаць халодным ветрам,
Каб паляцець над вечнасьцю зямлі,
І аб’яднацца з цішынёй сусьвету,
Не шкадаваць дні тыя, што прайшлі.

Пайшоў у лес – каб стаць высокім дрэвам,
Каб моўчкі разумець куды лятуць,
У восень лісьце, водгук патаемны
Жыцця і смерці ў яснасьці адчуць.

Пайшоў да рэчкі – стаць павольнай лодкай
Каб плыць і бачыць хараство вакол,
І адчуваць чароўную лагоднасьць
Сваёй душы, надзею і спакой.

І не вярнуць той час, які мінуў
Нам не вярнуцца, а ісьці наперад
Каб стаць сабой, а час не абмінуў
Жаданьня жыць, з упэўненасьцю верыць.


Купальле

2009/02/01

Можа мы сустрэнемся з табою,
Ноч Купалы. Вогнішчы кастроў…
Цеплая зямля пад зорным небам
Зацягнецца белым туманом.

Будзем мы кружыцца ў карагодзе,
І глядзець на промені агню,
І вяночак пушчаны ў згодзе
Будзе адплываць ў цішыню.

Пабяжым па казачным лясам мы,
І знайдзём там папараць траву.
Дасьць яна нам шанец на каханьне…
Я яго з табою раздзялю.

1994


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.