У жаданьні знайсьці палатнянае неба

2009/03/29

У жаданьні знайсьці палатнянае неба,
тонкі пах твайго чорнага цеплага хлеба,
я прыеду дамоў у квітнеючы горад,
каб пачуць тваю старую даўнюю споведзь .
Сяду зноў на трамвай, нумар шэсьць,
зьмены вуліц забытых паеду глядзець,
зноў адчуць і праслухаць, як гонар
адлятаючых птушак пакутлівы гоман.
Параўнаю людзей, што зьмянілі гады,
Колер сценаў, маё пачуццё захаплення
і умоўнасьці старыя дні
разьмяняю на радасьць здзіўленьня.
Даўгабродская. Тут я сыйду
і з дзяцінства знаёмую краму знайду.
Тая крама “Наглядных Пособий” – мой космас
і куплю сабе просценькі компас.
Выйду… Буду доўга стаяць на двары,
прымяраючы словы і думкі свае,
і пайду зноў шукаць свой працяг,
куды стрэлка пакажа мне шлях.


Дзень мінуў…

2009/03/28

Дзень мінуў… Я ведаю адно
Не магчыма распачаць з пачатку
У жыцці растаўлена даўно
Прадказальнасьць цвёрдага парадку.

Усё адзіны – дрэвы і трава,
Цішыня і будучая песьня,
Вецер, праўда, цеплыня ралля
Мяккае і гордае паветра.

Як знасьці адказ, што ёсьць жыццё,
Хто чакае нашага вяртання,
Вельмі лёгка, калі гэта Бог,
Усё складаней і у гэтым тайна.

Мы адзіны, цела і душа,
Пустата і глыбіня імгненьняў
Вочы, словы, посная куцця,
Пагудасты лес неразуменьня.

Што зрабіў – зрабіў зусім ня так,
Як хацеу, а можа я ня ведаў,
Што прайсьці наканаваны шлях
Наша вызначальная патрэба.

Вечарэе… Адыходзіць дзень,
Не знайшоў, як разгадацць загадку,
І няспынна думаецца мне,
Быў бы шанц,
я б усё пачаў з пачатку.


Нараджэньне Паўлінкі

2009/03/21

Дарога, восень, а чацьвёртай раніцы,
Заплюшчаныя вочы будынкаў…
Хуткасьць не збаўляецца.

Шпіталь.. Палата…
Рыжы доктар – хлапец,
не знаходзіць свайго халата.

Усё марудна маецца,
Анёлы лётаюць, як ракеты.
Твой час набліжаецца.

Боль Улады зліваецца з маім зьдзіўленьнем
ты чырвонае, цеплае, жывое
Выклікаеш надхненьне.

Доктар дае нажніцы, кажа :”Рэж”
Пупавіна цвёрдая, быццам сьвінец
Няма алоўка, каб пачаць верш…

Раблю гэта пазьней.
Новай галікай,
Адчыняюцца дзьверы жыцця,
Для дзяўчынкі нашае – Паўлінкі.


Вітаньне вясны

2009/03/08

Стамілася зіма – маёй душы ня цешыць.
Не разумею, хто каму належыць
Душа да неба, ці жыцце да сну
Іду на вуліцу, каб прывітаць вясну.

Цяпла патрэбна вельмі мала,
Малым, каб адарвацца ад экранаў
Кампутараў, і шыю не зламаць
Ляцець на вуліцу – вясну вітаць.

Ад сонца, людзі ў чорных акулярах
Ня бачу іх вачэй, тым больш іх мараў.
Вітаюцца… У адказ я ім кажу,
- Вітайце не мяне – вясну.


Вуліцы Менску

2009/03/05

Цыкл Горад

Сталінскі прашпект,
Ленінскі, ён жа Скарыны…
На той бок цяжка перайсьці,
Бясконца ідуць машыны.

Рэвалюцыйная, Камуністычная
Жорстка – Сацыялістычная…
Пужаюць вар’яцтвам мінулага
Назвы не сімпатычныя.

Мне даспадобы Радасная,
Шчырая, ці нават Імклівая …
Заўсёды марыў у Менску жыць
На вуліцы Шчаслівая.

vulicy


Дзеячам Беларускай Народнай Рэспублікі

2009/03/03

Дзяржава так была патрэбна
Паверыць, што мы не рабы.
А сэрца млела ў жорсткім пекле
Галечы, цемры і вайны.

Яны пайшлі, каб далучыцца
Да шляху лепшага жыцця,
З ідэяй вольнай адрадзіцца
Дзеля далейшага ісьця.

За нас за ўсіх на Беларусі,
За гэтую зямлю і рэкі,
Каб беларус навекі змусіў
Зноў называцца чалавекам.

Жыць Беларусі. Не схіліцца.
Ёсць праўда ў гэтым гучным сказе.
А нам ужо не памыліцца,
У нашай постаці мы разам.

1993

bnr
Першы ўрад БНР – Народны Сакратарыят: (злева направа, сядзяць) Алесь Бурбіс, Іван Серада, Язэп Варонка (старшыня), Васіль Захарка; (стаяць) Аркадзь Смоліч, Пётра Крэчэчўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.