У жаданьні знайсьці палатнянае неба

2009/03/29

У жаданьні знайсьці палатнянае неба,
тонкі пах твайго чорнага цеплага хлеба,
я прыеду дамоў у квітнеючы горад,
каб пачуць тваю старую даўнюю споведзь .
Сяду зноў на трамвай, нумар шэсьць,
зьмены вуліц забытых паеду глядзець,
зноў адчуць і праслухаць, як гонар
адлятаючых птушак пакутлівы гоман.
Параўнаю людзей, што зьмянілі гады,
Колер сценаў, маё пачуццё захаплення
і умоўнасьці старыя дні
разьмяняю на радасьць здзіўленьня.
Даўгабродская. Тут я сыйду
і з дзяцінства знаёмую краму знайду.
Тая крама “Наглядных Пособий” – мой космас
і куплю сабе просценькі компас.
Выйду… Буду доўга стаяць на двары,
прымяраючы словы і думкі свае,
і пайду зноў шукаць свой працяг,
куды стрэлка пакажа мне шлях.


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.