цыкл Горад
Вечар у верасьні – цеплы і ветлы,
Каля пад’езду суседкі сядзяць.
Я на балконе, дзе песьцяцца кветкі -
кніжку адкрыю і буду чытаць.
Будзе усё, як калісьці -
Стомлена падае лісьце.
Я паспрабую заплысьці глыбей,
каб разглядзець дасканала,
шалік дарогі і проста людзей
не абмінулага небам квартала.
Пьяны сусед мацюгаецца громка. -
Старыя дрэвы, бялізна, вяроўкі.
Кожнаму праўда свая і пятля,
Кожнаму ў сталасьці мудрыя спевы,
Бачу парос маладога гальля,
Чорныя вокны, пацёртыя сцены.
Час адыходзіць і цяжка знайсьці
Шлях, па якому нам трэба ісьці.
Я не шукаю вытокі жыцця,
Позьняе неба ў восені нізка,
бачу пяшчоту і слабасьць ісця,
неба празрыстасьць, і вуліцы Менску.
Толькі адно – немагчыма застацца,
і каб пазьбегнуць кесонай хварбы
Трэба вяртацца.
Posted by shametka 


