Краіна смутку,
краіна жахаў,
Краіна,
дзе нікому няма даверу,
Краіна вернасьці
і птахаў,
што лётаюць,
ды не знаходзяць веры.
Краіна словаў,
краіна лёсу,
Краіна “здраднікаў”
і “паліцаеў”,
Краіна чыстых
і сьветлых нябёсаў
дзе кожны зьведаў
цану адчаю.
Краіна праўды,
краіна волі,
Краіна шчырых
і сумных сьпеваў,
Краіна годнасьці
і болю,
у якой чакаю
жаданьня зьменаў.
