***

Вярнуўся з Менску. Углядываюся ў фота, с цяжкасьцю разумеючы, што я тут быў. Калі ніхто не пераскаджае – жыць тут магчыма, нейкі й пэўны час. Колькі? Памераць не давялося, бо вяртаньне назад патрабавала неадкладнасьцю. Было спакойна й цікава, як ніколі. Было поўнае адчуваньня, што ты пераключыўся ў іншую, непараўнальную з папярэднімі захапленьнямі, рэрльнасьць : ня думалася, як жыць, што будзе далей – хадзіў па горадзе, жывучы ягоным жыццём, дыхаючы, ягонымі адчуваньнямі і пачуццямі. Ад гэтага рабілася добра – перашкоды адчуваньня часу, раствараліся жаданьнем не перашкаджаць іншым.

mns_night

* * *
Пасталелі дахі вышыні,
я вярнуўся, каб тябе убачыць,
горад мой, які нажаль я стаціў
у пошуках праўдзівай цішыні.
Зноў душа бяз права на змаганьне
мітусіцца, моўчкі спадзяецца,
адчувае новае вяртаньне
і шчасьлівай нават падаецца.
Я стаю, ня ведаю што далей,
на праспекце ў пачатку лета,
трэба перайсьці на іншы бок,
каб купіць апошнюю газету.
“Нашу Ніву” зноў друкуюць тут
няудзячны лёс ідзе павольна…
Каб адчуць насычанасьць мінут.
проста так стаю, стаю спакойна.
Дзе я буду ? Паглядім пазьней,
Не жадаю верыць у спадзяваньні…
Час ідзе – мне робіцца прасьцей
вокнаў сталых адчуваць дыханьне.

p 331

Пакiнуць каментарый

Fill in your details below or click an icon to log in:

Gravatar
WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Connecting to %s

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.