Выйшаў літаратурны альманах Беларус 2009, дзе былі надрукаваны шэсць маіх вершаў.
У “Нашай Ніве” быў невялікі артыкуль пра гэты апошні рэліз:
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=30537
Выйшаў літаратурны альманах Беларус 2009, дзе былі надрукаваны шэсць маіх вершаў.
У “Нашай Ніве” быў невялікі артыкуль пра гэты апошні рэліз:
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=30537
У дзедавай хаце вяртаецца мова,
тут час зноў знаходзіць таемныя словы
хоць карткі старыя ад часу жжаўцелі.
Сюды б я заўсёды вяртацца хацеў
і еду ў дзедаву хату – дадому, -
адкуль б не прыехаў, ці не прыляцеў.
Пытацца ня варта на мове якой
я вас зразумею на ростынях часу.
О продкі, мы разам адчуем спакой,
калі я бяздоннае неба убачу -
сустрэньце пяшчотай і мудрасьцю вашай -
вы бачылі болей за часам вякоў.
Падлога памыта і паліцца печ -
усё, як калісьці было ў дзяцінстве
на картках спакойныя твары глядзяць…
Гадзіннік стаіць, бо ніхто не заводзіць,
а час патаемна і цвёрда падводзіць
да думкі – тут нашыя продкі ня спяць.
* * *
Будзь са мной, калі скончыцца час,
сёння горад зьбірае на джаз…
Гэтым вечарам усё напачатку -
круглы месяц
– нібы залатая пячатка,
патаемныя гукі жывога мастацтва,
нас наблізяць напеўна да Вялікага Княства.
Ты са мной. Ноч раскрые канверт
там білет на вячэрні канцэрт…
- Паглядзі, усё зьмяшалась адразу:
гул машын, святлафоры на Оттаwа road,
музыканты бяз фракаў,
атаўскага неба палёт,
пачуццё неабсяжнасьці часу.
Я буду памятаць пра тое, што пытаеш,
ад адзіноты я тябе вяртаю
к сабе. Прыду такі, як ёсць -
у вечары, калі ўсе паснулі -,
апошнія надзеі абмінулі -
прыду, к табе, як нечаканы госьць.
Я прынясу табе жаданьне,
Ня будзем задаваць пытаньняў
Пра выпадковасць слоў.
У чаканьні нараджыння ночы,
мы комнату свабодай абясточым
і разам будзем зноў.
Хвіліны моўчкі будуць растварацца,
анёлы, што вакол старацца
даць зразумець, што час належыць нам,
а нашы душы толькі частка неба,
іх таямніцу разгадаць патрэбна,
каб не дзяліць свабоду папалам.
У 2007 годзе мы былі у Парыжу. Каб падыйсьці па карціны Да Вінчы, спатрэбілася каля паўгадзіны – чаргу ніхто не вытрвымліваў, дабраўшыся да карціны людзі стаялі столькі, колькі жадалі. Я зрабіў гэты здымак сціснуты натоўпам людзей. Цяпер да здымка далучыўся ніжэй надрукаваны вершык. Калі прачытаеш верш, можа зробіцца больш зразумелым тое, да чаго гэты верш напісаны. Таму гэта ёсць першы верш з цыклу ‘Надпіс на здымку’.
Шукаючы квадрат
Была пара… Я адбіраў па слову
каб запісаць у свой пацёрты сшытак…
Мне лініі рукі здавалісь безумоўнай
магчымасьцю шмат не рабіць памылак.
Я чуў адно : каб быць суцэльным,
мне трэба вывучыць, як напісаць квадрат
і круг упісаць у яго прамыя сцены,
бо так рабіў мой брат.
Пайшоў у Лувр – адвечнасьці парад,
каб паглядзець Малевіча квадрат.
Хадзіў і бачыў фаравонаў твары,
Хрыстос расьпяты, грэчыскія дамы
былі са мной. Я бачых іх бліжэй.
Танчоны торс даўнішнягя мастацтва
быў не па мне у гэты доўгі дзень…
На радасьць усё зьмянілася раптоўна -
я узбагацеў, больш чым сівы магнат -
у вялікай залі, я знайшоў Джаконду,
шукаючы квадрат.
Сёння хадзіў па восеньскім лесе. Недалёка ад месца, дзе мы жывём, ўбачыў лес, вельмі падобны на лес з карціны беларускага мастака Валерыя Шкарубы. Здзівіўся – зрабіў здымак. Ня ведаю, ці быў Валеры з Канадзе? Выглядае, што быў. Па-сапраўднаму, наш сьвет адзіны ў сваёй прыгажосьці.
Арыгінал для параўнаньня:
Час вяртаньня яшчэ не прыйшоў,
я шукаю ад дня нараджэньня,
сэнс свайго на зямлі прызначэння,
хоць яго яшчэ я не знайшоў.
Ці знайду вельмі цяжка прадбачыць,
замірае на сэрцы спакоем
адчуваньне – ня стаў я героем
і свабоды прысутнасьць ня ўбачыў.
Горад мой, я прыехаў назад,
зноў тваёй цішынёй надышацца,
каб удзячнасьці словы казаць
дрэвам даўнім, што просяць застацца.

Дадаў да старога паста пару здымкаў, якія рабіў апошні раз у Менску. Гэта ёсць маё вакно дома дзе, я калісьці нарадзіўся.
Мой горад – горад Менск,
дзе мы палілі лісьце. Жжалцелая трава…
Усё часцей мне сніцца
стары мой дом – мой дом 13А.
Тут я малы, ня памятаю кроў
у шпіталі пятым, мама нараджала.
Я распачаў жыццё, а потым плакаў,
што я не стану белым журавом.
Чарнеючыя дахі не заняты…
Нас так цягнула, тут ніхто зверне,
да краю падыйсьці, уніз глядзець,
там на людзей – рассыпанае зерне.
Я бачу цішыню халоднага пад’езду,
калі было шаснаццаць – я адзін
зайзросьціў Каплуну, ён бяз “наезду”,
мог Ірку Драк к сабе дамоў вадзіць.
Нам не хапала замкаў і палацаў,
Тут мы жылі бяз зброі і вайны,
Жадалі асалоды вышыні
Каб быць сабой і сьмерці не баяцца.
Ня буду час за хуткасьць наракаць,
Зноў стане цудам кожная вясна,
Гатовы я з дзіўленьнем адшукаць,
Дзе я жыву – мой дом 13А.
Вуліца мастака Васняцова. Хацелася б нарадзіцца на беларускай вуліцы, але не заўсёды атрымліваецца, як жадаецца. Я нарадзіўся менавіта тут. Пра гэта і верш.
Халодны дзень мяне ня цешыць,
не прагне скорага вяртаньня,
я раскажу табе пра вечнасьць,
пра шчырасьць нашага каханьня.
Ты скажаш – гэта не магчыма
сказаць пра тое, што натхняе,
наш лёс – імгненене да спачыну,
якога лёгка нас пазбавіць.
А неба часу паспрыяе,
што прадказаць, а што прадбачыць…
а мне ніхто не замінае
казываць яму адно -
удзячнасьць.