Час вяртаньня яшчэ не прыйшоў,
я шукаю ад дня нараджэньня,
сэнс свайго на зямлі прызначэння,
хоць яго яшчэ я не знайшоў.
Ці знайду вельмі цяжка прадбачыць,
замірае на сэрцы спакоем
адчуваньне – ня стаў я героем
і свабоды прысутнасьць ня ўбачыў.
Горад мой, я прыехаў назад,
зноў тваёй цішынёй надышацца,
каб удзячнасьці словы казаць
дрэвам даўнім, што просяць застацца.

Posted by shametka 