Калі прыду, к табе адной
пад ценьню вечара прысядзем -
ты – намалёванная мной,
якой я першы раз убачыў.
Мы будзем доўга размаўляць,
пра дзіўны дзень, а ноч настане
дзе будзем зноўку ратаваць
свой лёс, які не вызначаем.
Не патрывожаць госьці нас,
не стане позьнім развітаньне -
удзячны, незалежны час
запомніць першае прызнаньне.
- Чакай, пара ісьці далей,
пра сон сапраўдны нагадаю,
адчуваць, як у халодны дзень
агонь упартасьці спадае.
Хай кожны з нас пакіне след,
калі абодвум нам прысніцца
чароўны непаўторны сьвет:
спакой, свабода, навальніца.
Калі прыду, к табе адной…
2009/11/14Усё часцей хачу пабыць адзін…
2009/11/13* * *
Усё часцей хачу пабыць адзін,
паліць агонь на апусцелым полі,
дзе вецер лёгкі мае думкі гоніць,
ня лічыць лёс бязлітасных гадзін.
Усё часьцей мне хочацца спазнаць
сэнс існаваньня ў бясконцым свеце,
закон сакральны нам не разгадаць
не зразумець каму мы усе належым.
Усё часьцей хачу я аднаўленьня -
больш у сабе, хай будучыня скажа, -
ня будзе нас, а вынікі стварэньня
лёс сам пакіне для нашчадкаў нашых.
Палю агонь на апусцелым полі,
ламаю сучча, і ў агонь кідаю,
а цеплыня ахвярна нагадае,
што час ідзе…
Локі
2009/11/10Ня змог утрымацца, каб запосьціць некалькі фотаў, якія былі зроблены на апошнім тыдні ў прадмесьці Атавы, якое тутэйшыя жыхары завуць Локі. Локі (ан. locks – шлюз) – прыемнае, прыгожае і амаль бязлюднае месца адпачынку. Локі – сыстэма шлюзаў пабудаваная на-пачатку 20-га стагодзя, каб злучыць рэкі Атаву і Святога Лаўрэнція. На локах прыемна адчуць спакой восені, – настроіцца на доўгае чаканьне зімы, бачыць, як, з зразумелай мне неахвотай, збіраюцца птушкі, – рыхтуюцца да доўгага пералёту.
У чаканьні зімы і першага снегу
чытаю гісторыю роду Сапегаў.
Непужаныя марцірамі тутэйшыя жыхары
не цікавяцца часам той далёкай пары.
Лёгка разбіць незвычайныя мары…
”Едзем на Локі, пабачыць пажары,” -
кажаш ты мне. “Сёння час для адлёту
будзе найлепшым”. Кідаю з ахвотай
свой надакучаўшы net.
Едзем на Локі ў спадзяванні,
восень падарыць на разьвітанне
шчодры букет цішыні, сплецены з птаства,
халоднай вады,
дрэваў распранутых,
ловячых вецер.
Так вось і нас паразносіць па свеце…
Дзе вы, сябры?
Posted by shametka 

