Локі

Ня змог утрымацца, каб запосьціць некалькі фотаў, якія былі зроблены на апошнім тыдні ў прадмесьці Атавы, якое тутэйшыя жыхары завуць Локі. Локі (ан. locks – шлюз) – прыемнае, прыгожае і амаль бязлюднае месца адпачынку. Локі – сыстэма шлюзаў пабудаваная на-пачатку 20-га стагодзя, каб злучыць рэкі Атаву і Святога Лаўрэнція. На локах прыемна адчуць спакой восені, – настроіцца на доўгае чаканьне зімы, бачыць, як, з зразумелай мне неахвотай, збіраюцца птушкі, – рыхтуюцца да доўгага пералёту.

У чаканьні зімы і першага снегу
чытаю гісторыю роду Сапегаў.
Непужаныя марцірамі тутэйшыя жыхары
не цікавяцца часам той далёкай пары.
Лёгка разбіць незвычайныя мары…
”Едзем на Локі, пабачыць пажары,” -
кажаш ты мне. “Сёння час для адлёту
будзе найлепшым”. Кідаю з ахвотай
свой надакучаўшы net.
Едзем на Локі ў спадзяванні,
восень падарыць на разьвітанне
шчодры букет цішыні, сплецены з птаства,
халоднай вады,
дрэваў распранутых,
ловячых вецер.
Так вось і нас паразносіць па свеце…
Дзе вы, сябры?

Пакiнуць каментарый

Fill in your details below or click an icon to log in:

Gravatar
WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Connecting to %s

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.