Чытаю твае віншаванні
з навагодняй паштоўкі.
Пастаўлю паштоўку на стол
і вып’ю горкай настойкі.
Раскручаны час-махавік
не спыніцца на хвіліну -
зязюля працягне лік,
і светласць мелодый нахлыне.
Святочны горад не спіць,
салютам квітнее неба,
і новы год прыляціць
надзею з’яднаць з сусветам.
Пачуеш мяне, бо лягчэй
душою здалёк убачыць,
калі я з тваіх вачэй
слязой паплыву гарачай.
З мамай у навагоднюю ноч
2009/12/31Раніца
2009/12/26Сёння раніцай зрабіў такі здымак. Ледзяны дождж (freezing rain) – нармалёвае надвор’е ў гэтую пару году ў Атаве. Выглядае прыгожа. Фоташоп не выкарыстоўваў.
* * *
Вецер. Атава. Хочацца верыць,
бо неабсяжнасьць цяжка праверыць
Час безумоўнасьці ляжа ў ранку,
зноў падтрымае птушка на ганку
што не ляціць, бо нешта чакае…
У спадзяванні неба блукае
і пры жаданьні зноў выкліке
радасьць пявучасьці роднага краю…
Мне не патрнэбна ехаць у Менск -
сёння ў Менску сябе адчуваю.
На возеры
2009/12/24Бярозавай кары я пакладу кавалак
і падпалю ўжо сухія шчэпкі,
каб музыка спакою нагадала
агнём рухавым пра жывыя кветкі.
Час чысціні не абміне падманам
і праспявае нейдзе птушкай дальняй,
накрые возера, растворыцца туманам
вакольнага святла недатыкальнасць.
Цёмнее лес, становіцца умоўным…
Знайсці мяне ніхто не намагае,
злятае з ёлак цішыня скупая,
і позірк мой з паветрам супадае…
І хтосьці шэпча мне : ”Павер…”
Цячэ ручэй з вадой выратавальнай…
Я слухаю, каб заслужыць давер
у возера душы непрадказальнай.
Posted by shametka 

