Бярозавай кары я пакладу кавалак
і падпалю ўжо сухія шчэпкі,
каб музыка спакою нагадала
агнём рухавым пра жывыя кветкі.
Час чысціні не абміне падманам
і праспявае нейдзе птушкай дальняй,
накрые возера, растворыцца туманам
вакольнага святла недатыкальнасць.
Цёмнее лес, становіцца умоўным…
Знайсці мяне ніхто не намагае,
злятае з ёлак цішыня скупая,
і позірк мой з паветрам супадае…
І хтосьці шэпча мне : ”Павер…”
Цячэ ручэй з вадой выратавальнай…
Я слухаю, каб заслужыць давер
у возера душы непрадказальнай.

Posted by shametka 