Бярозавай кары я адарву кавалак
і падпалю ўжо сухія шчэпкі,
каб музыка спакою нагадала,
агнём гарачым пра жывыя кветкі.
Час чысьціні не абміне падманам
і прасьпявае нейдзе птушкай дальняй
накрые возера і растварыць туманам
вакольнага сьвятла недатыканасьць.
Цёмнее лес, становіцца умоўным
Знайсьці мяне ніхто не намагае
зьлятае з ёлак цішыня скупая
і позірк мой з паветрам супадае…
І хтосьці шэпча мне : ”- Павер.”
Цячэ ручэй з вадой выратавальнай,
я слухаю, каб заслужыць давер
у возера душы непрадказальнай.

2010/01/06 at 19:46
Любое искусство, особенно не совсем традиционное, всегда вызывало ожесточенные споры. Думаю, оно просто имеет право на свое существование, вот и всё!