Сёння раніцай зрабіў такі здымак. Ледзяны дождж (freezing rain) – нармалёвае надвор’е ў гэтую пару году ў Атаве. Выглядае прыгожа. Фоташоп не выкарыстоўваў.
* * *
Вецер. Атава. Хочацца верыць,
бо неабсяжнасьць цяжка праверыць
Час безумоўнасьці ляжа ў ранку,
зноў падтрымае птушка на ганку
што не ляціць, бо нешта чакае…
У спадзяванні неба блукае
і пры жаданьні зноў выкліке
радасьць пявучасьці роднага краю…
Мне не патрнэбна ехаць у Менск -
сёння ў Менску сябе адчуваю.


А ў нас у Талачыне зараз +3, ужо трэці дзень растае снег, які нападаў раней, засталося ўжо мала.
Гэй Сяргей,
З наступаючымі, ці ўжо наступіўшымі Сьвятамі.
Як настрой?
Настрой, як і трэба – перадсвяточны. Не працуецца і нават не спіцца, розная фантасмагорыя сніцца. Вось сёння прысніліся па чарзе 3 дзяўчыны, з якімі ў мяне калісьці былі сур’ёзныя адносіны, а цяпер у адной, ведаю, ёсць сын, у другой – будучы муж, а трэцяя, як і я, пакуль што адна. Да чаго б гэта…
Мне цяжка сказаць, бо амаль нічога ня сніцца. Зрэдку. Чыкай Фрэйда ці Юнга, калі жадаеш у гэтым разабрацца.
Асабіста мне Юнг падабвецца больш. У Фрэйда – ўсё падобнае на нейкі цырк. Гэта – складаны сьвет, які патрабуе свайго вывучэньня.