Гуляючы па Бродвэю, мы амаль што не мінулі самае трагічнае месца Нью Ёрку – Граунд Зеро (Ground Zеrо). Нейкія актывісты раздавалі фотакарткі, на якіх адлюстраваліся два найвялікшыя будынкі ў свеце, будынкі Сусветнага Гандлёвага Цэнтру, якія зніклі з гэтага месца ў адзін дзень – 11 верасня 2001 года. Месца выглядае – будоўля будоўлей. Можна назваць шмат прычынаў чаму гэтая падзея, калі не сказаць замоўчваецца, дык не на слыху. Але факт, што мемарыял на гэтым месцы будуецца марудна на працягу ўжо некалькіх гадоў, а успамінаюць пра гэты трагічны дзень амерыканцы з неахвотай. Можа па той жа прычыне немцы ня любяць распавядаць пра другую сусветную вайну – навошта варашыць раны.
Мы моўчкі пастаялі пад будаўнічымі лясамі, нейдзе збоку ад будаўнічай пляцоўкі, каля запаленай свечкі у гонар 343-х пажарных, якія загінулі тут.
Пра іншых ні слова.


