Дзень другі. Бруклін.

Бруклін знакаміты сваім Бруклінскім мастом і вечным супрацстаяннем, якое цягнецца больш за стагодзе: што было ранней яйка, ці курыца. Пачаўся Нью Ёрк з Манхэтена, ці з Брукліна. Хто тут галоўны, а хто першы?

Бруклінскі мост ужо не так уражлівае яго наведвльнікаў, як гэта, магчыма, было на прыканцы 19-га стагодзя, а дакладна ў 1883 годзе, калі Бруклінскі мост быў пабудаваны. Быў ён тады найдлінейшым падвесным мастом, хоць і да сёнешняга дня ўваходзіць у дзесятку знакамітых інжынерных будынкаў свету.

Сам Бруклін вялікага уражання не зрабіў: стары, недастаткова дагледжаны горад. Пашарпаныя кварталы, шмат зелені, але не дастае вытанчанасці і дасканаласці Манхэтэна, і здаецца прайграе яму па сваіх якасцях. Магчыма, пабачыць і пахадзіць па гораду, пажыць больш – ён адчыніў бы нешта сакральнае, але пры нашым кароткім наведанні, нічога такога не адбылося.

Калі мы праяджалі адну з вуліц, каля заправачнай станцыі, двое паліцэйскіх арыштоўвалі нейкага чорна-кожага хлопца. Адзін паліцэйскі стаяў з пісталетам перад гэтым хлопцам, загадваючы закінуць рукі назад, – другі пачаў надзевець наручнікі. Было гадзіны дзве па-апоўдні. Усё гэта я назіраў некалькі секунд – аўтобус пайшоў далей. Але гэты факт зусім не здзівіў, бо ў Нью Ёрк гэта – Нью Ёрк. Пасткі і нечаканасці могуць з’яўліцца неспадзявана і пастаянна.

Іншая праблема Амерыкі – свабодная сброя. Прадаецца і купляецца, амаль, што свабодна. І ўлады ня маюць жадання гэтую свабоду забараніць ці абмежаваць. Тое з дапамогай чаго, Амерыка будавалася і шукала свайго шчасця ў свеце застаецца недатыкальным.

Пабачыўшы вышэй апісаны інцыдзент, захацелася хутчэй вярнуцца, на Манхэтен. Што мы і зрабілі праз некалькі хвілінаў.

Пакiнуць каментарый

Fill in your details below or click an icon to log in:

Gravatar
WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Connecting to %s

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.