Дзень другі. Тайм Сквэар ( Time Squire).

Тайм Сквэар для мяне – адлюстраванне сённяшняй цывілізацыі. Калі ты захочаш зразумець сёнешні свет, ідзі на Тайм Скварэ, – ты пачуеш шаманскі голас твайго сэрца ў гэтай цывілізацыі. Тайм Сквэар – гэта культававае месца, з прамым энергетычным стаўпом, які пачынаецца тут і ідзе кудысці наверх, вельмі высока. Колькасць людзей у суботу вечарам перавышае колькасць людзей на рокавых канцэтах. Трэба было менавіта працісківацца праз натоўп.

Але і адчуванні эйфарычныя: людзі розных колераў, з рознымі мовамі і акцэнтамі, вялізныя будынкі, рэкламная элюмінацыя, машыны, якія не спыняюцца, нягледзячы на вялікую колькасць людзей. Шаманства. Не хапае бубна, але ты чуеш ужо ў сваёй галаве і робішся адзінокім і забытым. Шукаеш погляд неба і не знаходзіш. Яго тут ня шмат – неба, зашторанага вялізнымі хмарачосамі. Потым на секунду знаходзіш яго – гэта неба, але стаяць ня зручна, бо трэба высока трымаць галаву.

На Тайм Скварэ адчуваеш энергію Нью Ёрку, ягоную веліч і глыбіню. Тут ня думаеш, хто стварыў гэтую энергію гораду, а галоўнае чаму. Міліёны эмігрантаў будавалі горад, для жыцця, а збудавалі храм.

Тайм Скварэ – сучасны храм цывілізацыі. Гэта комін, створаны будынкамі вуліц, у якім энергія адчуваецца на фізічным узроўні. Стоячы на Тайм Скваэр, разумееш, што ўсё гэта зроблена дзеля нечага іншага, і парадкоўваецца гэтаму іншаму. Але адказу чаму і якім чынам не знаходзіш.

Сённяшні горад існуе і яму патрэбныя людзі, яны цягнуцца сюды, каб адчуць гэтую энергію цывілізацыя. Раю ўсім пабываць на Тайм Скваэр ў вечары ў суботу.

Пакiнуць каментарый

Fill in your details below or click an icon to log in:

Gravatar
WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Connecting to %s

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.