Верхні Манхэтн мы пачалі глядзець на прыканцы трэццяга дня. Верхні Манхэтн – гэта Сентрал Парк (Central Park) і 5-я авеню, Лінколн Центр (Lincoln Centre) і Калюмбійскі універсітэт (Columbia University).
Дакота – першы будынак у Нью Ёрку, які пабудаваны, каб пасяліць туды знакамітасцяў. Знаходзіцца на скрыхаванні 72-й вуліцы и Central Park West. Гэты будынак знакаміты тым, што ў гэтым доме жыў Джон Ленан – знакаміты лідар группы Бітлс, групы нумар адзін рокавай музыкальнай культуры дваццатага стагодзя. Калі паглядзець на правы балкон пятага паверха – балкон Ленана. Тут 8 снежня 1980 года, каля пад’езду з аркай (арка бачна на фота), Ленан быў застрэлены, адным са сваіх фанатаў Маркам Чэпменам. Даўно гэта было. Бітламанам ніколі ня быў. Кажуць, што Ёка Она – жонка культавага музыкі, так тут і жыве на пятым паверсе.
Аб’ехаўшы Сентрал Парк з усходу, мы апынуліся на Міле Музеяў. Тут на працягу амерыканскай мілі пабудавана ў розныя гады каля дзесяці музеяў.
Метрополітэн Музей Мастацтва (Metropolitan Museum of Art) – найбольш знакаміты з іх, але ў нядзедю ён вельмі загруджаны і лепей хадзіць сюды ў будні дзень. Папасці сёння ў Метрополітэн Музей нам не выпала. Наступны раз абавязкова трэба прыйсці сюды. А пакуль што – фота. Людзей, жадаючых бачыць прыгожае, вельмі шмат. Гэта парадавала.
Верхні Манхэтен падаўся больш спакойным, чым цэнтральная яго частка і Даўнтаўн. Сентрал Парку балансуе гарадскую мітусню з жывым спакоем і ідыліяй прыроды. У Сентрал Парку можна пасядзець, адпачыць, крыху раслабіцца, але людзей там даволі штат, асабіста параўновываючы з нашымі антарыйскімі лясамі, дзе не сустрэнеш нікога, калі нават і пажадаеш сустрэць. Было бачна, што Верхні Манхэтен – респектабельная частка Нью Ёрка і не кожнаму па кішэне.
Праўда, далей на поўнач пачынаецца Гарлем – раён, дзе, як цяпер паліт-карэктна трэба выражацца, жывуць афра-амерыканцы. Сюды, як і ранней, не вельмі раюць заходзіць вечаровай парой. Але яны неяк ужываюцца : Верхні Манхэтен і Гарлем. Галоўная справа ў мяжах – кожны жыве на сваёй тэрыторыі і праблемы пачынаюцца, калі гэтыя межы парушаюцца. Вось вам і Нью Ёрк : пік цывілізацыі і законы афрыканскіх джунглей у межах, лічымых сотняй метраў (у дадзенам выпадку футах).



