Дзень трэці. Статуя Свабоды.

Калі я вучыўся ў чацвертым класе, настаўніца загадала схадзіць у Мастацкі музей, які, тады і цяпер, находзіцца на вуліцы Леніна ў Менску – паглядзець карціны, выбраць якая спадабаецца і напісаць свае ўражанні ў выглядзе сачынення. Селі на тралейбус тройку з маім аднакласнікам Сашкам Калмыковым ( ён дакладна ведаў куды трэба ехаць) і паехалі. Выйшлі каля стадыёна «Дынама» – там і музей ўжо недалёка.

Памятаю, музей вельмі ўразіў – быў я там у першы раз. Найбольш уразілі, рэчы з Радзівілаваўскай калекцыі, яках там было не велімі шмат. Тады я яшчэ не ведаў, ні пра Вялікае Княства, ні пра Ралзівілаў, але драўляныя скульптуры запомніліся больш за ўсё іншае.

Паглядзелі карціны. Я выбраў, нават ня памятаю што: карціну пра Парыжскую камуну. Спадабалася блакітнасць нябёсаў, пра якую ў сачыненні я напісаў, як пра высокую ідэю камунараў, аб яе чысціні і блакітнасці. Настаўніцы маё сачыненне спадабалася і я атрымаў выдатную адзнаку. Але гэта было пазней, а пакуль мы выйшлі з музею – рабілася цёмна, трэба было ехаць дамоў – пісаць сачыненне.

Можа хто памятае, насупраць музею тады была крама “Філатыліст”, дзе прадаваліся маркі, газеты, ды розная дробязь. У тыя часы, кожны збіраў маркі, ці манеты. Я збіраў маркі і меў невялічкую калекцыю. У краме прадавалі савецкія маркі, маркі Манголіі ды Кубы. Але гэта было не ведьмі цікава, бо каля крамы збіраліся “сапраўдныя” калекцыянеры.

“Жадаеце паглядзець?” – звярнуўся да нас дзядзька, які хаваў пад паліто некалькі альбомаў з маркамі – таямніцу са скарбамі. Мы зайшлі за ўгал і дзядзька адчыніў нам свой чароўным альбом з маркамі. Маркі французкія, амерыканскія, нават, беларускія часоў нямецкай акупацыі; старынныя марачныя серыі, маркі гашоныя і негашоныя – усё што магчыма прыдумаць было перад нашымі вачамі.

Тады я выбраў адну марку, заплаціўшы за яе трыццаць капеек, бо мы не маглі не набыць, хоць нешта з дзядзкінага сварба. Марка была з выявайю Статуі Свабоды : невялічкая марачка з выяваю Статуі Свабоды і амерыканскага сцяга.

Вось яна тая марачка з мноства маленікіх зорачак на сцягу, з гэтай бязвокавай жанчынай, якая не выглядае вельмі сымпатычнай (у кожный эпохі свае стандарты прыгажосці), а вось я маленькі побач з вялікім і найбольш пазнавальным сымбалем Амерыкі.

Такія вось дзіцячыя успаміны ўсплылі нечакана, калі мы падплывалі да Статуі Свабоды ў нядзелю раніцай.

Пакiнуць каментарый

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Connecting to %s

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.