Дзень другі. Ўол стрыт ( Wall street ).

Тут пачынаецца Ўол Стрыт – вуліца амерыканскай мары, якая па сёнешні дзень застаецца сымбалям амерыканскага фінансавага дамінавання ды поспеху . Скрыжаванне Ўол Стрыт і Бродвэя – малюнак, які бачыўся толькі ў кіно, выглядае сапраўдным і натуральным.

У суботу Ўол Стрыт выгдядае не вельмі шматлюднай, але і не не выглядае сціплай. Вуліца не губляецца сярод іншых, хоць, на самой справе, вельмі кароткая. Трэба сказаць, што глядзець тут няма на што, хоць назва і сымбалі застаўляюць пра гэта думаць. Ўол Стрыт – жывая амерыканска легенда, ідэя і мара.

Падыйсці да знакамітага атакуючага быка (Charging Bull), што недалёка ад Ўол Стрыт, напачатку Бродвэя (Broadway), было даволі цяжка. Я быў здіўлены, калі даведаўся, што скульптура італьянска- амерыканскага мастака Артура ДіМодіка (Arturo DiModica http://www.chargingbull.net/main.html ), з’явілася на гэтым месцы толькі ў 1989 годзе. Здавалася, стаіць яна тут – ну, не з часоў заснавання Нью Ёрку, дык даволі даўно. Бык пусты ўнутры – брынчыць, як барабан, але весіць больш чым за две тоны. Даволі надзейны – смелыя хлопцы, бралі яго за рогі, садзіліся наверх і выглядалі лепей, чым канзаскія, ці тэхаскія каўбоі. Цікавы факт, што Артур ДіМодіка усталяваў быка без дазволу гарадскіх уладаў – ноччу. Потым улады адвезлі скульптуру, амаль што не насметнік, але людзі адваявалі права пакінуць яго на гэтым месцы. І стаяць яму тут, і стаяць, бо вельмі выразны сымбаль Нью Ёрка, харызматычны.

Пакiнуць каментарый

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Connecting to %s

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.