Не шукаю я пары змагання…

2011/10/04

* * *
Не шукаю я пары змагання,
не бывае тут пары дажджоў…
Ў Мeнск стары, як крылы для вяртання,
я білет шчаслівы не знайшоў.

Горад мой без золата і бронзы,
абмінуўшы славу і прэстыж,
ў скрыжаваннях вуліцаў бясконцых
знойдзе мне мой ратавальны крыж.

Я блукаю, каб знайсці адказы…
Ён, як храм стаіць паміж вятроў –
горад непакораны ў паразах,
не зламаны дзідамі вякоў.

Ён і сёння дорыць водар чысты,
ў акварэльных променях дажджу.
Дапаможа вызначыць празрыста
шлях адзіны, па якім пайду…


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.