Ўолес Стывенс (Wallace Stevens). Cнегавік.

2011/12/28

Ўолес Стывенс. Cнегавік

Трэба мець розум зімы,
каб разглядаць іней і галінкі сосен,
пакрытых скарынкай снега.
Трэба добра прамёрзнуць,
каб назіраць ядлоўцы ў лёдзе
і тое, як шурпатыя ялінкі далёка блішчаць
у снежаньскім сонцы. І не трэба думаць
пра роспач у гуках ветра,
ці ў некалькіх лісцях,
што засталіся і гучаць, як зямля,
напоўненая такім самым ветрам,
які дзме толькі пры наяўнасці пустога месца
для тых, хто слухае, калі ідзе снег.
І, нічога для сябе, акрамя назіраньня пустаты,
якой не існуе, і той, якая побач.

пераклад з ангельскай мой


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.