Углядаюся ў шматлікія здымкі, што раскіданыя па інтернет-прасторы. Праглядаю свой архіў, каб выбраць, нешта непадобнае да іншых здымкаў. Нарэшце, спыніўся вось на гэтым, які найбольш адлюстроўвае той стан, у якім Венецыя сёння існуе. Праўда, можа здымак адлюстроўвае толькі мой настрой. Хутчэй — так яно і ёсць. Але ж, калі ласка, Венецыя, якая яна сёння: бясконцасць вуліц і вады, рамантызм і няспыннае адчуванне запусцення і заняпаду.

Венецыя. Вуліца.
2011/05/15Раніца
2009/12/26Сёння раніцай зрабіў такі здымак. Ледзяны дождж (freezing rain) – нармалёвае надвор’е ў гэтую пару году ў Атаве. Выглядае прыгожа. Фоташоп не выкарыстоўваў.
* * *
Вецер. Атава. Хочацца верыць,
бо неабсяжнасьць цяжка праверыць
Час безумоўнасьці ляжа ў ранку,
зноў падтрымае птушка на ганку
што не ляціць, бо нешта чакае…
У спадзяванні неба блукае
і пры жаданьні зноў выкліке
радасьць пявучасьці роднага краю…
Мне не патрнэбна ехаць у Менск -
сёння ў Менску сябе адчуваю.
Будзь са мной, калі скончыцца час
2009/10/20* * *
Будзь са мной, калі скончыцца час,
сёння горад зьбірае на джаз…
Гэтым вечарам усё напачатку -
круглы месяц
– нібы залатая пячатка,
патаемныя гукі жывога мастацтва,
нас наблізяць напеўна да Вялікага Княства.
Ты са мной. Ноч раскрые канверт
там білет на вячэрні канцэрт…
- Паглядзі, усё зьмяшалась адразу:
гул машын, святлафоры на Оттаwа road,
музыканты бяз фракаў,
атаўскага неба палёт,
пачуццё неабсяжнасьці часу.
13A
2009/10/11Дадаў да старога паста пару здымкаў, якія рабіў апошні раз у Менску. Гэта ёсць маё вакно дома дзе, я калісьці нарадзіўся.
Мой горад – горад Менск,
дзе мы палілі лісьце. Жжалцелая трава…
Усё часцей мне сніцца
стары мой дом – мой дом 13А.
Тут я малы, ня памятаю кроў
у шпіталі пятым, мама нараджала.
Я распачаў жыццё, а потым плакаў,
што я не стану белым журавом.
Чарнеючыя дахі не заняты…
Нас так цягнула, тут ніхто зверне,
да краю падыйсьці, уніз глядзець,
там на людзей – рассыпанае зерне.
Я бачу цішыню халоднага пад’езду,
калі было шаснаццаць – я адзін
зайзросьціў Каплуну, ён бяз “наезду”,
мог Ірку Драк к сабе дамоў вадзіць.
Нам не хапала замкаў і палацаў,
Тут мы жылі бяз зброі і вайны,
Жадалі асалоды вышыні
Каб быць сабой і сьмерці не баяцца.
Ня буду час за хуткасьць наракаць,
Зноў стане цудам кожная вясна,
Гатовы я з дзіўленьнем адшукаць,
Дзе я жыву – мой дом 13А.
Вуліца мастака Васняцова. Хацелася б нарадзіцца на беларускай вуліцы, але не заўсёды атрымліваецца, як жадаецца. Я нарадзіўся менавіта тут. Пра гэта і верш.
Ныраючы глыбей у возера Антарыё
2009/05/24цыкл Горад
Вечар у верасьні – цеплы і ветлы,
Каля пад’езду суседкі сядзяць.
Я на балконе, дзе песьцяцца кветкі -
кніжку адкрыю і буду чытаць.
Будзе усё, як калісьці -
Стомлена падае лісьце.
Я паспрабую заплысьці глыбей,
каб разглядзець дасканала,
шалік дарогі і проста людзей
не абмінулага небам квартала.
Пьяны сусед мацюгаецца громка. -
Старыя дрэвы, бялізна, вяроўкі.
Кожнаму праўда свая і пятля,
Кожнаму ў сталасьці мудрыя спевы,
Бачу парос маладога гальля,
Чорныя вокны, пацёртыя сцены.
Час адыходзіць і цяжка знайсьці
Шлях, па якому нам трэба ісьці.
Я не шукаю вытокі жыцця,
Позьняе неба ў восені нізка,
бачу пяшчоту і слабасьць ісця,
неба празрыстасьць, і вуліцы Менску.
Толькі адно – немагчыма застацца,
і каб пазьбегнуць кесонай хварбы
Трэба вяртацца.
Парыж
2008/11/24Цыкл Горад
Парыж, твае музейныя вуліцы стамляюць
у вечары. Мы пьем віно, сядзім пад Вежай -
Добрае віно, ды з добрай ежай
Даюць надзею, ды акрыляюць.
Гэта як у Шагала, які не падабаўся ўладзе.
Апынуўся тут, а не ў Віцебску. А мы без ідэяў
Блукаем па залях бясконцых музеяў,
Бяз патрэбы ў перакладзе.
Парыж, ты – прастора свабоды, расчыненая жыццем,
Вялікая форма музею бяз яскравых неонаў,
З Нотр Дамам, духам Напалеона,
Монай Лізай пад куля-непрабіўным шклом.
Разумею толькі тут, што свабода – гэта жаданньне
Не пераскаджаць іншым і быць самастойным.
Бульвар Сант-Жэрмен выглядае прыстойна,
Як яго апісваў Хэмінгуэй у чаканьні прызнаньня.
У вечары едучы у метро, назіраю француза
Старэйшы. Яна не здаецца нотнай
Ён абдымае яе пяшчотна.
А мне хочацца верыць, што ён ня лузер.
Горад мяняе каляровыя малюнкі,
Хуткасьць – больш за дваццаць чатыры кадры,
Ты ня згубішся на Манмартры,
Бо выйдзеш да Мульен Руж з любога кірунку.
Парыж, застацца з табой немагчыма –
Мы едзем дамоў, у наш далёкі і дзікі край
Дзе холадна, і выраі птушак завуць неспакоем у рай…
Бывай.
Серабранка
2008/10/05У наступным вершы Серабранка, гэта раён у Менску, а мы жылі сюды бліжэй да Партызанскага прашпекту і Серабранкі сапраўды ня памятаю, ці яна была не такой шмаш вядомай, не такой населеннай, як цяпер.
Серабранка
цыкл Горад
Гром грымнуў. Бліснула маланка.
Дамоў не беглі з Серабранкі,
Бо Серабранкі не было…
Даўным даўно, даўным даўно.
Вясной палілася балота,
Хадзілі ў вялікіх ботах,
І мерылі памер вады.
Чакалі – сыйдуць халады.
Гулялі летам у хаванкі,
Шукалі поклады і шклянкі,
Рабілі “цюхі” для гульні,
Вялі манетныя баі.
І адчувалі цішыню
І птушкі гаманілі з намі,
Будынкі адхілялі час, як занавесу,
За якой для нас, былі мы самі.
А Серабранкі не было…
Даўным даўно, даўным даўно.
аўторак, 2 верасеня 2008
2008/09/02* * *
цыкл “Горад”
Бостан. Неба. Дарогі. Масты.
Амерыканскія сьцягі.
Нечакана ўбачыш,
што я гэта ты.
Вусны твае – сьцены,
Вочы памеру вокан,
Тут я ісьці гатовы,
Бачыць болей навокал.
Можа верыцца будзе,
шанец яшчэ са мной.
Гісторыя рэвалюцый,
тут надае супакой.
Старыя дрэвы – вежы…
Будынкі, як твары салдат.
Вуліцы – доўгія сьцежкі.
Часу на жаль ня шмат.
Залева
2008/08/28
цыкл Горад
Калі ўсьміхаюцца людзі,
Калі адчыняюцца вокны,
Нам бачыцца вельмі ўтульным
Наш горад, праслаўлены волат.
Тут паркі – зяленыя вочы,
А вуліцы – моцныя жылы,
Зьбіраюцца чорныя хмары,
Ад хмараў ужо не бяжым мы…
Ідзе навальніца… Чакаем…
Прагноз абяцаў нам ад раньня.
Мы разам, і побач чакаем залеву,
Залеву Каханьня.
Posted by shametka 




