На плошчы Марка не чуваць вады…
Аркестр грае вальсы і мазуркі…
Пад музыку мы моўчкі паплылі
гандоламі, каб не шукаць падмуркі
вады халоднай …
Сёння вечны горад.
акардыёнам расцягнуў прастор,
вось толькі гоніць вечаровы холад
няскладны гук,
нібы не спеўся хор…
Венецыі былую прыгажосць
я зразумеў пачуўшы гук вясла…
Не адчуваў сябе, што я тут госць,
здзіўлёны выпадковасцю святла.
Вось на зямлі крылаты леў сядзіць,
а ў вышыні разгублена і шпарка
мая душа святочная ляціць
над плошчай несумуючага Марка.

Posted by shametka 


