Маме

2012/03/25

Летні вечар цяплом шчыра возме ў абдымкі
Гэта мама сваю дасылае падтрымку
У спакойна глядзіць тонкім месяцам срэбра…
І шукае мяне ў неабсяжнасці ветлай.
Ноч мне кажа парой, што душа, як забава,
Я ж жадаю адно зноў паехаць да мамы.

Ты так блізка цяпер, летам яблыкі спеюць
я на птушак гляджу, што не ведаюць ценяў
і праз іх галасы, быццаў у пошуках шчасця
бачу вочы твае глыбіні неабсяжнай…
ты стаіш ля вакна і мяне зноў чакаеш
І надзеяй сваёй да сябе зноў вяртаеш.

Рвуцца струны душы старажынай гітары
Я іграю на іх сваю песню для мамы
А аблокі плывуць і хвалюецца вечар
ты шукаеш са мной, — нам патрэбнай сустрэчы…
Вось туман над вадой зноў кладзецца ўвечар
Гэта мама мяне — абдымае за плечы…


Санта Марыя Салютэ

2011/09/10

* * *
Санта Марыя Салютэ
зоркай гарыць над вадой…
Мне, што пазбегнуў пакутаў,
дорыць чароўны настрой.

І беражэ мае мары,
памяццю спечанай гліны,
і бірузовыя хвалі
дорыць свабодай імклівай.

Санта Марыя Салютэ
з светласцю лёс успрымае…
Венецыянскім салютам
у небе святлом ажывае.

Быццам з прасторы узяты,
сёняшні вечар чаруе,
а прыгажосць дзіўным святам
час раскалёны ратуе.

Венецыя. Сабор Санта Марыя делла Салюте.


Віка ТРЭНАС: ПРАЎДА – У ЛЕТНЯЙ ПРАЗРЫСТАСЦІ

2011/08/06

 

Перапост Вікі Трэнас на маю кніжку ШЛЯХ ДА ВЯРТАННЯ
vika-trenas.livejournal.com/147197.html

ПРАЎДА – У ЛЕТНЯЙ ПРАЗРЫСТАСЦІ

У чэрвені 2010 года на старонках часопіса “Маладосць” пабачыла свет таленавітая і неардынарная вершаваная падборка. Паэтычная і жыццёвая праўда ў ёй вымяралася ў летняй празрыстасці – непасрэднасці, шчырасці і духоўнай чысціні лірычнага героя. Публікацыя выйшла ў рубрыцы “Упершыню ў “Маладосці” (аўтар яе рэдка выступаў да гэтага ў перыёдыцы і не вядомы шырокаму чытацкаму колу), але не было сумненняў, што перад намі калі не прафесійны літаратар, то сапраўдны паэт. Адкуль на беларускай зямлі столькі самабытных талентаў? Чаму па волі лёсу мы аддаем лепшыя здабыткі іншым народам? Відаць, таму, што дабрыні хапае на ўсіх, і мы здатныя дзяліцца нацыянальным багаццем, не баючыся застацца ні з чым – бо нашыя крыніцы натхнення чыстыя і невычэрпныя.

Пра гарады, дарогі і цягнікі

Знаёмцеся — Юрась Шамецька. Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Да 1997 года жыў і працаваў тут. Цяпер жыве ў Атаве (Канада), працуе вядучым дызайнерам праграмнага забеспячэння карпарацыі “Стэнлі” (“Stanley Works”). Піша вершы па-беларуску, па якіх можна вывучаць геаграфію. “Атава пахне домам”, “на тым баку ракі — Квэбэк”, “тут Манрэаль – амаль што Вільня”, “дзесь цягнік адыходзіць на Ніцу”, “ты не згубішся на Манмартры”… Сапраўды, ні сам паэт, ні ягоныя чытачы ні ў якім разе не заблукаюць сярод чужынцаў. Проста адчуйце шчырыя, сапраўдныя ноткі ў мностве замежных назваў: “Раку Атаву Свіслаччу б назваць, каб ведаць далей, што яшчэ чакаць”, “радасць пявучасці роднага краю… сёння ў Мінску сябе адчуваю”. Гавораць, нібыта паэт носіць неба ў сэрцы, а ў душы – сваю радзіму. Так і ёсць. Больш дакладна пра Юрася Шамецьку не скажаш.

Шлях да вяртання

Такую сімвалічную назву аўтар даў сваёй першай паэтычнай кнізе, што выйшла нядаўна ў мінскім выдавецтве “Кнігазбор”. У анатацыі да зборніка адзначаецца: “Вершы Юрася Шамецькі шматасацыятыўныя, шчырыя пачуццямі і думкамі, пашыраюць прастору беларускай паэзіі”. Абсалютна слушна: хацелася б зрабіць ключавым словам творчасці Юрася менавіта “прасторавасць”. Ягоны лірычны герой жыве ў шматвымернасці, якую ён выбудаваў сабе, каб пачувацца камфортна ў любой кропцы зямнога шара. Не, ён не “вечны вандроўнік”, як можна было б спершага падумаць. Бо не герой знаходзіцца ў свеце, а свет знаходзіцца ўнутры яго – адначасова размаіты і цэласны, спрэчны і гарманічны. Памятаеце знакамітае выслоўе Уладзіміра Караткевіча: “Тых, хто носіць небасхіл у сэрцы, нельга ні ўджаліць, ні забіць”? Аднак адным гэтым ключом мы наўрад ці зможам адчыніць дзверы ў мастацкую прастору Юрася Шамецькі. Зрэшты, як не здолеем раскрыць прыроду творчага дара вельмі многіх таленавітых людзей. Паэзія – таямніца, стварыць і зразумець якую дадзена не кожнаму. Вельмі радуе тое, што ў сусвеце з’явіўся яшчэ адзін Сапраўдны Паэт. Беларускі.

Віка ТРЭНАС


Венецыя.Здымак на развітанне.

2011/05/15

Класічны здымак Венецыі з маста Скальці, таго што каля вакзала.


Венецыя.Дом.

2011/05/15


Венецыя. Гандолы.

2011/05/15

Цяжка ўявіць сабе Венецыю без гандолы. Гандола — сродак адчуць і зразумець тайну Венецыі, якая схавана ў небе двароў, у якія можна папасці толькі на гандоле. Толькі сідзячы ў гандоле, магчыма зразумець гэты горад. Гандола — гэта ключык, які дае магчымасць дакрануцца, да сэнсу гэтага чароўнага горада.



Фларэнцыя. Здымак на развітане.

2011/05/09

Фларэнцыя. Апошні здымак на развітанне.
 


Фларэнцыя з другога боку ракі Арно

2011/05/09

Ў нядзелю раніцай спакойная і ціхая Фларэнцыя прачнунася званамі — Вялікдзень. Святочны настрой толькі падкрэсліваў веліч старога горад. Пасля двух апошніх даждлівых дзён чыстае і сонечнае надвор’е падалося добрым дапаўненнем.  Але я  павінен быў ад’язжаць гэтай раніцай. Вялікі натоўп людзей ішоў на плошчу, а я ішлі супраць натоўпу ў напрамку вакзала. Перад гэтым у апошні раз пайшоў  на другі бак ракі Арно. Калі выпадзе шчасце быць у Фларэнцыі яшчэ раз, абавязкова пасялюся на другім баку Арно — від на горад бачыце самі.


Фларэнцыя. Раніца. Дождж 2.

2011/05/09

Дождж ішоў. Але не звяртаючы на яго ўвагі, я ішоў па ціхаму, спакойнаму гораду, якому ў адроўненне ад, напрыклад, Нью Йорку не патрэбныя людзі. Горад жывы і лагодны, паважаючы сябе і сваю гісторыю бачыўся мне. 

  


Фларэнцыя. Помнікі.

2011/05/09

Фларэнцыя ўразіла разнастайнасцю старажытных помнікаў. Стамляешся прыпыняцца, каб прачытаць, што за помнік. Пра Давіда, якога прыбралі ў музей, я паведамляў у папярэднім пасце. Я гэта — дзве фоткі, як прыклад сапраўднага музею на вуліцах горада.


Фларэнцыя. Два Давіды

2011/05/09

Мастацтва любіць копіі, рэпрадукцыі, і розныя альбомы з фотаздымкі. Пры гэтым вельмі важна бачыць арыгіналы мастацкай працы. Колькі не чытаў па веліч Мікеланжэла, усе аповеды успрымаў дастаткова прахладна, з нейкім недаверам, пакуль не ўбачыў сапраўднага "Давіда": пяці метровага, дасканала зробленага юнака, які перамог Галіяфа. У Фларэнцыі два "Давіды": адзін цяпер у музеі Акадэміі, другі (копія першага) стаіць на плошчы Cіньорыі. Той, што ў музеі ранней стаяў на плошчы, але быў перавезены ў музей, а на плошчы з’явілася яго копія. Спытаецеся які мне спадабаўся больш? Адказ просты: той, што стаіць у музеі.  

сузеі 


Фларэнцыя. Царква Санта-Кроче

2011/05/09

Царква Святога Крыжа (Санта-Кроче), дзе ў шэрагу Галілео Галілея, Ніколы Макіявелі пахаваны Міхаіл Ксеафант Агінскі — аўтар знакамітага паланеза. 
 


Фларэнцыя. Раніца. Дождж.

2011/05/09

Раніцай, у нядзелю ішоў дождж. Вуліцы былі пустыя і чыстыя. Я ішоў па дарозе да храма і гэта натхняла на светлыя думкі.
Жыццё — ёсць прыгажосць. Калі гэтую прыгажосць бачыш — яна пачынае валодаць табой, а ты падпарадкоўваешся ёй ўжо без яніякага супраціву. За тыдзень, што жыў у Італіі, не прачытаў ні аднаго радка навінаў, не ўключаў тэлевізар і глядзеў Інтэрнет. Гэта было добрай знаходкай: жыць, слухаць толькі подых горада, лавіць яго жаданні і прыкметы.
  

 


Фларэнцыя і Плошча Незалежнасці

2011/05/09

Выйшлі на вакзале ў Фларэнцыі. Тут побач Царква Санта Марыя Навэлла. Прайшлі ад прывакзальнай плошчы, пару кварталаў праз плошчу Незалежнасці, да гатэля "Данатэлла", дзе мы павінны былі размясціцца. Асацыяцыя з Менскам узнікла маланкава: вакзал і Плошча Незалежнасці амаль, што побач. Цікава, як бы называўся гатэль "Мінск", што на плошчы Незалежнасці ў Менску, калі б быў пабудаваны ў Італіі? Можа гатэль "Скарына"?


Дзеяслоў. Нумар 49.

2011/02/06

Нарэшце, атрымаў апошні нумар часопіса “Дзеяслоў”, у якім надрукавана падборка маіх вершаў. Асабісты дзякуй В.Т. за падтрымку, без якой гэтая публікацыі не адбылася б.


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.