Адчыніў старонку ў LJ (Live Journal):
shametka.livejournal.com
Падабаецца аператыўнасьць і магчымасьцю рабіць настройкі на старонкі, якія больш цікавяць.
shametka.livejournal.com
2010/01/06Канадыйскі лес вачыма Валерыя Шкарубы
2009/10/13Сёння хадзіў па восеньскім лесе. Недалёка ад месца, дзе мы жывём, ўбачыў лес, вельмі падобны на лес з карціны беларускага мастака Валерыя Шкарубы. Здзівіўся – зрабіў здымак. Ня ведаю, ці быў Валеры з Канадзе? Выглядае, што быў. Па-сапраўднаму, наш сьвет адзіны ў сваёй прыгажосьці.
Арыгінал для параўнаньня:
Удзячнасьць
2009/10/05Халодны дзень мяне ня цешыць,
не прагне скорага вяртаньня,
я раскажу табе пра вечнасьць,
пра шчырасьць нашага каханьня.
Ты скажаш – гэта не магчыма
сказаць пра тое, што натхняе,
наш лёс – імгненене да спачыну,
якога лёгка нас пазбавіць.
А неба часу паспрыяе,
што прадказаць, а што прадбачыць…
а мне ніхто не замінае
казываць яму адно -
удзячнасьць.
***
2009/09/27Вярнуўся з Менску. Углядываюся ў фота, с цяжкасьцю разумеючы, што я тут быў. Калі ніхто не пераскаджае – жыць тут магчыма, нейкі й пэўны час. Колькі? Памераць не давялося, бо вяртаньне назад патрабавала неадкладнасьцю. Было спакойна й цікава, як ніколі. Было поўнае адчуваньня, што ты пераключыўся ў іншую, непараўнальную з папярэднімі захапленьнямі, рэрльнасьць : ня думалася, як жыць, што будзе далей – хадзіў па горадзе, жывучы ягоным жыццём, дыхаючы, ягонымі адчуваньнямі і пачуццямі. Ад гэтага рабілася добра – перашкоды адчуваньня часу, раствараліся жаданьнем не перашкаджаць іншым.
* * *
Пасталелі дахі вышыні,
я вярнуўся, каб тябе убачыць,
горад мой, які нажаль я стаціў
у пошуках праўдзівай цішыні.
Зноў душа бяз права на змаганьне
мітусіцца, моўчкі спадзяецца,
адчувае новае вяртаньне
і шчасьлівай нават падаецца.
Я стаю, ня ведаю што далей,
на праспекце ў пачатку лета,
трэба перайсьці на іншы бок,
каб купіць апошнюю газету.
“Нашу Ніву” зноў друкуюць тут
няудзячны лёс ідзе павольна…
Каб адчуць насычанасьць мінут.
проста так стаю, стаю спакойна.
Дзе я буду ? Паглядім пазьней,
Не жадаю верыць у спадзяваньні…
Час ідзе – мне робіцца прасьцей
вокнаў сталых адчуваць дыханьне.
Ну вось і усё – мой скончыўся палёт
2009/09/26Ну вось і усё – мой скончыўся палёт,
мой час прайшоў, Атава пахне домам.
На гэтым не сканчаецца жыццё,
а я ўжо ляцець назад гатовы.
Дом – гэта тое, дзе цябе чакаюць,
лёс раскідаў па вуліцах жыцця.
І часта мы, як жыць не выбіраем
не адчуваем радасьць хараства.
Ляцім туды, дзе цёпла і утульна,
дзе сэрца марыць быць заўжды ў спакое
і адчуваць, што сёння зноў ратуе
цяпло чаканьня прыляцець дадому.
Калі іх два – за гэта дзякуй богу,
Вяртаюся з далекае дарогі…
Фізічны сьвет такі малы…
2009/09/26Фізічны сьвет такі малы -
не зразумелы,
душа жадае аднаго –
пакінуць цела.
Яна схіліла нас
да падарожжаў,
каб не чапаць, не жаць
чужыя пожні.
Даўно ня лічым мы -
высот бясконцасьць,
на дахах нам лягчэй –
бліжэй да сонца.
А словы, што кажу-
пішу на памяць,
каб нешта расказаць -
яны ня маняць.
І разумеем мы,
даўно належым -
Мы не сабе,
хоць ад часоў стварэньня Белай Вежы
Мы тут жывем…
Пад канец спякотнага дня на Сярэбраным возеры
2009/08/04Дзіўныя песьні пяю я табе ў чаканьні каханьня…
Срэбныя рэкі цякуць – не зважаюць увагі на межы.
У сонцы пяшчоты шукаем цяпло ратаваньня
не адчуваем свабоды ў разбураных вежаў.
Мы успрымаем жыццё па напісаных кнігах.
Новыя думкі прыходзяць, хоць неба высока.
Нашыя справы працяг – ненапісаных мітаў,
Не адчуваюць, ня бачаць празрыстасьць аблокаў.
Сонца спякотнае моўчкі садзіцца пад вечар.
Мы застаёмся пабачыць заход праз гадзіну.
Крэмам ад сонца ратую твае падгарэлыя плечы.
Дзень у чаканні працягу пакою пакорліва стыне.
Мадэльяні
2009/05/15Пазваню…
Ты адчыніш мне дзверы.
Увайду…
– “Я чакала цябе.”
Мы так доўга шукалі даверу,
мы так лёгка прайшлі па мяжэ.
Падуласная волі жаданьня
ты ня будзеш ўжо замінаць
цалаваць тваё гнуткае цела,
асалоду каханьня шукаць.
Няхай будзе свабодным і сьветлым
гэты час, аж да самага золку,
і ня зробяць пяшчотныя зоркі
край нябёсаў шурпатым і ломкім.
Мы адны… Я, надхнёны сусьветам
не стамлюся цябе маляваць,
хай нас сёньня пачуюць суседзі,
я прыйшоў да цябе не маўчаць.
Краіна
2009/05/05Краіна смутку,
краіна жахаў,
Краіна,
дзе нікому няма даверу,
Краіна вернасьці
і птахаў,
што лётаюць,
ды не знаходзяць веры.
Краіна словаў,
краіна лёсу,
Краіна “здраднікаў”
і “паліцаеў”,
Краіна чыстых
і сьветлых нябёсаў
дзе кожны зьведаў
цану адчаю.
Краіна праўды,
краіна волі,
Краіна шчырых
і сумных сьпеваў,
Краіна годнасьці
і болю,
у якой чакаю
жаданьня зьменаў.
Пасьля канцэрту Даяны Крол
2009/05/03Джаз, джаз, джаз…
Я адчуваю сьвятло
– яно даходзіць да нас.
Музыка – эмацыянальная глеба,
Адчуваю подых месяца,
але ня бачу неба.
Тут ня трэба рэклямы,
не патрэбен хор,
Заля спявае за Даяну Крол.
Дамінантны голас,
час спатканьня
сьвет ствараецца толькі нашым жаданнем.
Джаз, джаз, джаз…
Праблемы адыходзяць,
прыпыняецца час.
Пануючая муза заводзіць далёка
няма часу высьвятляць,
бо мы высока.
Напруджанае жаданьне – не турбавацца,
на сякунду хочацца засьмяяцца
мільёнам вачэй неба, гэтым зоркам,
я датыкаюсь да іх
і смак іх ня горкі.
Джаз, джаз, джаз…
Ствараецца поўны экстаз,
Час не разьбіваецца на хвіліны,
немагчыма знайсьці ў цэлага дзьве палавіны.
Музыка не спыняецца – яна ў жаданьні
закаханасьці, ці закаханасьці прадчуваньня,
запраграміраванная на узроўні ген,
пачынаецца новая песьня Do it again.

СОСНЫ
2009/05/02Цішыня супакоіць туманам -
пачакаю, калі загудуць
cосны сталыя -
мне без падману
сваю мудрасьць жыцця аддадуць…
Буду слухаць іх песьню лясную
і магчыма змагу адшукаць
свой працяг. -
На хвіліну адчую
што дакладна магу разгадаць.
Зачыню свае вочы, -
спытаю ня раз -
што ёсць праўда?
Пакіне мне час
На душы – боль жывую
зарубкі,
па якой я вярнуся сюды,
і пачую малітву пра вечнасьць,
тую, што мне напішуць гады.
АНЁЛ
2009/04/30Надвор’е суму. Сяджу у хаце,
вяду размову з сябрамі ў чаце,
чакаю каву, званю да мамы,
і набліжаюсь бліжэй да Храму.
Прасцей прадбачыць, што будзе далей
калі ты маеш, хто падтрамае
прарваць сумненьні тваіх блуканьняў,
хто на турботы не наракае.
І барабаніць анёл па даху
дажджом учынкаў… Заўсёды рады
адчуць каштоўнасьць яго парадаў
як быць свабодным на скрыжаваньнях.
Ён не мабільны, не віртуальны
ён эфектыўны і прадказальны,
не інфармуе, на што гатуе,
ён ад самоты мяне ратуе.
Чытаючы Марціна Хайдэгера…
2009/04/24Пазіраю ў неба – мой рэнгенаўскі здымак,
ня чакаю удзячнасьці, цёплых абдымак.
Прамяністым вачам пажадаю здіўленьня,
і сабе не маруднага словам натхненьня.
Разглядзець немагчыма, дзе яскравае сонца,
гулкі стогн самалёта буравіць бясконцасьць.
Птушак вырай… Іх крык разьвітаньня пачую,
Суцяшальную песеню з спакоем адчую.
Неба шэрага сферу ня дбаю убачыць,
не лічу толькі тое, што павінен прадбачыць,
каб знайсьці глыбіню чорнай бездані фарбы,
каб ня ставіць цану, да якой мы не варты.
Пазіраю у неба – мой рэнгенаўскі здымак,
у жаданьні , пазьбегнуць жыццёвых памылак,
дабаўляю ў сусьвет зразумелыя словы -
каляровыя рэшткі “разбуранай” мовы.
* * * I.C.
2009/04/18Сёньня віншую Іну С. З Днём Нараджэньня. Усе пажаданьні ніжэй.
Дай мне ўсё! Я ня стану багатым.
Усё вазьмі! Я ня стану бядней.
І.Шклярэўскі
Сёння хата поўная сяброў…
Мы віншуем, ты пачуеш мноства
Цёплых, шчырых і сярдэчных слоў,
Гэта – праўда, гэта – не прароцтва.
“З Нараджэньнем!”, – я табе кажу
І жадаю радасьці і шчасьця,
Цёплага, вясновага дажджу,
Ты сабой заўсёды заставайся.
Кожны дзень здзіўленьне нахадзі,
Прыгажосьцю шчырасьці надхняйся,
Адчувай пяшчоту цішыні,
Суму і туге не паддавайся.
У падтрымку сьветласьці душы -
Каб застаўся часам для вяртаньня
Тых парыжскіх вуліцаў настрой
Чыстым духам першага спатканьня.
Каб душа рабілася лягчэй,
Стаць вышэй, у лепшае паверыць,
Каб хапала глыбіні вачэй
Жыць у каханьні, шчырасьці, даверы.
“З Нараджэньнем!” – я табе кажу,
Так рабі, як сэрца б падказала -
Шчырасьці тваёй жывой душы
Ўсім, хто побач, назаўжды хапала.
У жаданьні знайсьці палатнянае неба
2009/03/29У жаданьні знайсьці палатнянае неба,
тонкі пах твайго чорнага цеплага хлеба,
я прыеду дамоў у квітнеючы горад,
каб пачуць тваю старую даўнюю споведзь .
Сяду зноў на трамвай, нумар шэсьць,
зьмены вуліц забытых паеду глядзець,
зноў адчуць і праслухаць, як гонар
адлятаючых птушак пакутлівы гоман.
Параўнаю людзей, што зьмянілі гады,
Колер сценаў, маё пачуццё захаплення
і умоўнасьці старыя дні
разьмяняю на радасьць здзіўленьня.
Даўгабродская. Тут я сыйду
і з дзяцінства знаёмую краму знайду.
Тая крама “Наглядных Пособий” – мой космас
і куплю сабе просценькі компас.
Выйду… Буду доўга стаяць на двары,
прымяраючы словы і думкі свае,
і пайду зноў шукаць свой працяг,
куды стрэлка пакажа мне шлях.
Posted by shametka 







