У жаданьні знайсьці палатнянае неба

2009/03/29

У жаданьні знайсьці палатнянае неба,
тонкі пах твайго чорнага цеплага хлеба,
я прыеду дамоў у квітнеючы горад,
каб пачуць тваю старую даўнюю споведзь .
Сяду зноў на трамвай, нумар шэсьць,
зьмены вуліц забытых паеду глядзець,
зноў адчуць і праслухаць, як гонар
адлятаючых птушак пакутлівы гоман.
Параўнаю людзей, што зьмянілі гады,
Колер сценаў, маё пачуццё захаплення
і умоўнасьці старыя дні
разьмяняю на радасьць здзіўленьня.
Даўгабродская. Тут я сыйду
і з дзяцінства знаёмую краму знайду.
Тая крама “Наглядных Пособий” – мой космас
і куплю сабе просценькі компас.
Выйду… Буду доўга стаяць на двары,
прымяраючы словы і думкі свае,
і пайду зноў шукаць свой працяг,
куды стрэлка пакажа мне шлях.


Дзень мінуў…

2009/03/28

Дзень мінуў… Я ведаю адно
Не магчыма распачаць з пачатку
У жыцці растаўлена даўно
Прадказальнасьць цвёрдага парадку.

Усё адзіны – дрэвы і трава,
Цішыня і будучая песьня,
Вецер, праўда, цеплыня ралля
Мяккае і гордае паветра.

Як знасьці адказ, што ёсьць жыццё,
Хто чакае нашага вяртання,
Вельмі лёгка, калі гэта Бог,
Усё складаней і у гэтым тайна.

Мы адзіны, цела і душа,
Пустата і глыбіня імгненьняў
Вочы, словы, посная куцця,
Пагудасты лес неразуменьня.

Што зрабіў – зрабіў зусім ня так,
Як хацеу, а можа я ня ведаў,
Што прайсьці наканаваны шлях
Наша вызначальная патрэба.

Вечарэе… Адыходзіць дзень,
Не знайшоў, як разгадацць загадку,
І няспынна думаецца мне,
Быў бы шанц,
я б усё пачаў з пачатку.


Нараджэньне Паўлінкі

2009/03/21

Дарога, восень, а чацьвёртай раніцы,
Заплюшчаныя вочы будынкаў…
Хуткасьць не збаўляецца.

Шпіталь.. Палата…
Рыжы доктар – хлапец,
не знаходзіць свайго халата.

Усё марудна маецца,
Анёлы лётаюць, як ракеты.
Твой час набліжаецца.

Боль Улады зліваецца з маім зьдзіўленьнем
ты чырвонае, цеплае, жывое
Выклікаеш надхненьне.

Доктар дае нажніцы, кажа :”Рэж”
Пупавіна цвёрдая, быццам сьвінец
Няма алоўка, каб пачаць верш…

Раблю гэта пазьней.
Новай галікай,
Адчыняюцца дзьверы жыцця,
Для дзяўчынкі нашае – Паўлінкі.


Вітаньне вясны

2009/03/08

Стамілася зіма – маёй душы ня цешыць.
Не разумею, хто каму належыць
Душа да неба, ці жыцце да сну
Іду на вуліцу, каб прывітаць вясну.

Цяпла патрэбна вельмі мала,
Малым, каб адарвацца ад экранаў
Кампутараў, і шыю не зламаць
Ляцець на вуліцу – вясну вітаць.

Ад сонца, людзі ў чорных акулярах
Ня бачу іх вачэй, тым больш іх мараў.
Вітаюцца… У адказ я ім кажу,
- Вітайце не мяне – вясну.


Вуліцы Менску

2009/03/05

Цыкл Горад

Сталінскі прашпект,
Ленінскі, ён жа Скарыны…
На той бок цяжка перайсьці,
Бясконца ідуць машыны.

Рэвалюцыйная, Камуністычная
Жорстка – Сацыялістычная…
Пужаюць вар’яцтвам мінулага
Назвы не сімпатычныя.

Мне даспадобы Радасная,
Шчырая, ці нават Імклівая …
Заўсёды марыў у Менску жыць
На вуліцы Шчаслівая.

vulicy


Дзеячам Беларускай Народнай Рэспублікі

2009/03/03

Дзяржава так была патрэбна
Паверыць, што мы не рабы.
А сэрца млела ў жорсткім пекле
Галечы, цемры і вайны.

Яны пайшлі, каб далучыцца
Да шляху лепшага жыцця,
З ідэяй вольнай адрадзіцца
Дзеля далейшага ісьця.

За нас за ўсіх на Беларусі,
За гэтую зямлю і рэкі,
Каб беларус навекі змусіў
Зноў называцца чалавекам.

Жыць Беларусі. Не схіліцца.
Ёсць праўда ў гэтым гучным сказе.
А нам ужо не памыліцца,
У нашай постаці мы разам.

1993

bnr
Першы ўрад БНР – Народны Сакратарыят: (злева направа, сядзяць) Алесь Бурбіс, Іван Серада, Язэп Варонка (старшыня), Васіль Захарка; (стаяць) Аркадзь Смоліч, Пётра Крэчэчўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц


*** Я ўбачыў цябе

2009/02/25


* * *
Я ўбачыў цябе намалёванай крэдам на шкле,
І быў рады дажджу, што сбіваў час спякотны ў лета.
Твой партрэт не застаўся на голым вакне
А вялікія кроплі дажджу, зноў разгонены ветрам.

Не шкадуй, я ўжо не забуду цябе,
Буду зноў маляваць твой партрэт – ён не згіне.
Дождж – магчымасьць яскравей, паўней даказаць,
Час цябе для мяне назаўсёды пакіне.


*** Жыцця хвіліны падзялю на словы

2009/02/21

Жыцця хвіліны падзялю на словы,
Не пераставіць, не пераіграць,
Прыняць, як ёсць і зноў шукаць умовы
Каб перажыць іх, не пераказаць.

Тут ёсьць памылкі і недасканаласьць,
Ёсць супакой і боль жывой душы,
Тут ёсць каханьне, годнасьць і складанасьць
І доўгі шлях, які мы прайшлі.

А мы з табой жывем і адчуваем
Ігненні часу, тут падобны снам
Вяртаюцца прыгожымі славамі,
Якія не належыць болей нам.


Небу

2009/02/16

Ты мяне не заві – я з табою ніколі ня буду,
Я ня стану надзейным, упэўненым, выратавальным
І знайду сваё шчасьце апошняй хвіліны
Буду добрым, імклівым і непрадказальным.

Ты мяне супакай. Кожны дзень супакой разьвітаньнем
Шчырым сном цішыні, непадельнасьцю праўды,
І надзеяй, што кончыцца нашым вяртаньнем
І жыццём бяз праблемаў і думак пра “заўтра”.

Неба – даўні прытулак бясконцых малітваў,
Негартаная кніга падзеяў і думак сусьвет,
І шчаслівыя ноты натружаных, шчырых учынкаў
Птушак даўніх вандровак пакінуты след.

Ты мяне не заві – я з табою ніколі ня буду,
Даспадобы зямля ў жаданьні знайсьці
Патаемнасьць душы, што ікнецца паўсюды
Да вышыняў жыцця, па якому так доўга ісьці.


*** Пайшоў у поле

2009/02/13

***

Пайшоў у поле – стаць халодным ветрам,
Каб паляцець над вечнасьцю зямлі,
І аб’яднацца з цішынёй сусьвету,
Не шкадаваць дні тыя, што прайшлі.

Пайшоў у лес – каб стаць высокім дрэвам,
Каб моўчкі разумець куды лятуць,
У восень лісьце, водгук патаемны
Жыцця і смерці ў яснасьці адчуць.

Пайшоў да рэчкі – стаць павольнай лодкай
Каб плыць і бачыць хараство вакол,
І адчуваць чароўную лагоднасьць
Сваёй душы, надзею і спакой.

І не вярнуць той час, які мінуў
Нам не вярнуцца, а ісьці наперад
Каб стаць сабой, а час не абмінуў
Жаданьня жыць, з упэўненасьцю верыць.


Купальле

2009/02/01

Можа мы сустрэнемся з табою,
Ноч Купалы. Вогнішчы кастроў…
Цеплая зямля пад зорным небам
Зацягнецца белым туманом.

Будзем мы кружыцца ў карагодзе,
І глядзець на промені агню,
І вяночак пушчаны ў згодзе
Будзе адплываць ў цішыню.

Пабяжым па казачным лясам мы,
І знайдзём там папараць траву.
Дасьць яна нам шанец на каханьне…
Я яго з табою раздзялю.

1994


Маме

2009/01/25

Я б хацеў да цябе даехаць,
Есьці дранікі з малаком,
Быць маленькім ў кватэры цеснай,
Шэрым, доўгім, халодным днём.

Ты б казала, што робяць суседзі,
Хто прыехаў, а хто памёр.
У каго нарадзіліся дзеці,
І як сумна зімовай парой.

Заставайся, вяртайся, паслухай,
Ты мяне чакаеш і сьніш.
Пазнаеш мае крокі заўсёды,
Праз вакно ў чаканьні глядзіш.

Я прыеду, і мы будзем разам
Есьці дранікі з малаком,
Размаўляць у кватэры нашай,
Больш пра тое, як мы жывём.


Зіма

2009/01/25

Зіма… Шэраватыя дні,
Не падыйсьці, яны далёка
Неразлічоныя дрэвы-cны
Снег надаедлівы і глыбокі.

Нам так трэба сябе спазнаць,
Усё вырашана і ладна,
Больш цяжэй у сабе адшукаць,
Што турбуе душу дакладна.

Нам не трэба сябе шкадаваць
Каб застацца, ўжо не пытаньне
Вось таму я хачу казаць
Не спатрэбіцца нам разьвітаньне.

Хаты з коменамі дымяць,
Цішыня і зіма не шкадуе,
Есць жаданне яшчэ казаць,
Хто мяне гэтым часам ратуе.


Дні

2009/01/24

Дні складаю ў тузін старых газет
Некалі пажадаю вярнуцца, пагартаць падзеі.
Газэта – гэта вельмі стары інтэрнет,
Дзе можна знайсьці, па колькі мянялі леі.
Леі – гэта румынская валюта,
Да якой у мяне няма ніякіх спраў,
Хвалююся, што буду рабіць ў лютым,
Крызіс давіць, каб ні хто не спаў.
Дні пралятаюць.. Абама абяцае белае,
Чакаю, калі кончацца чорныя дні зімы,
Стараюся згуртаваць мэту жыцця ў цэлае,
Гэта – бязглуздна, як вядзенне вайны.
Дні – толькі падстава нешта рабіць,
Усё вырашана непрадказальным “рокам”
Ня хочацца быць філосафам, хочацца проста жыць,
Каб глядзець, як хвалююцца дрэвы навокал.


ДЗЕЦІ ІМПЕРЫІ (1980)

2009/01/23

masherau
Мы – дзеці імперыі…
Калі пракуратар ехаў па горадзе,
Мы віталі яго з кветкамі ў руках,
Людзі з натоўпу падымалі рукі ў гору,
Крычалі “Баця, ты наш брат.”
У той час, дарогі рабілі вузкія
У спадзяванні, што пранясе…
У кастрычніку падмаражывала,
І было пустое шасе…
Калі пракуратара везлі на могілкі,
Мае бацькі не трамалі слёз.
Тады не існавала логікі
ужываць слова тэракт –
спісывалі на лёс.
У той год раней памёр Высоцкі,
Пачаўся Аўган.
Я быў тады больш сурезны,
Не жадаў заражаць-разражаць наган.
Мы не шукалі выйсьця,
Ратаваньне прыйдзе пазьней само.
Імперыя разаб’цца быццам кубак…
Заставіўшы смецце ды шкло…
І непераадоленнае адчуваньне, што нас не было…
Але ў той год мы былі…
Мы жылі, “ганарыліся”, верылі,
Слухалі ‘Голас Амэрыкі’
Бяз шкадаваньня што мы -
Дзеці імперыі.

minsk_008


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.