Венецыя. Вуліца.

2011/05/15

Углядаюся ў шматлікія здымкі, што раскіданыя па інтернет-прасторы. Праглядаю свой архіў, каб выбраць, нешта непадобнае да іншых здымкаў. Нарэшце, спыніўся вось на гэтым, які найбольш адлюстроўвае той стан, у якім Венецыя сёння існуе. Праўда, можа здымак адлюстроўвае толькі мой настрой. Хутчэй — так яно і ёсць. Але ж, калі ласка, Венецыя, якая яна сёння: бясконцасць вуліц і вады, рамантызм і няспыннае адчуванне запусцення і заняпаду.


Фларэнцыя. Здымак на развітане.

2011/05/09

Фларэнцыя. Апошні здымак на развітанне.
 


Фларэнцыя з другога боку ракі Арно

2011/05/09

Ў нядзелю раніцай спакойная і ціхая Фларэнцыя прачнунася званамі — Вялікдзень. Святочны настрой толькі падкрэсліваў веліч старога горад. Пасля двух апошніх даждлівых дзён чыстае і сонечнае надвор’е падалося добрым дапаўненнем.  Але я  павінен быў ад’язжаць гэтай раніцай. Вялікі натоўп людзей ішоў на плошчу, а я ішлі супраць натоўпу ў напрамку вакзала. Перад гэтым у апошні раз пайшоў  на другі бак ракі Арно. Калі выпадзе шчасце быць у Фларэнцыі яшчэ раз, абавязкова пасялюся на другім баку Арно — від на горад бачыце самі.


Фларэнцыя. Раніца. Дождж 2.

2011/05/09

Дождж ішоў. Але не звяртаючы на яго ўвагі, я ішоў па ціхаму, спакойнаму гораду, якому ў адроўненне ад, напрыклад, Нью Йорку не патрэбныя людзі. Горад жывы і лагодны, паважаючы сябе і сваю гісторыю бачыўся мне. 

  


Фларэнцыя. Помнікі.

2011/05/09

Фларэнцыя ўразіла разнастайнасцю старажытных помнікаў. Стамляешся прыпыняцца, каб прачытаць, што за помнік. Пра Давіда, якога прыбралі ў музей, я паведамляў у папярэднім пасце. Я гэта — дзве фоткі, як прыклад сапраўднага музею на вуліцах горада.


Фларэнцыя. Два Давіды

2011/05/09

Мастацтва любіць копіі, рэпрадукцыі, і розныя альбомы з фотаздымкі. Пры гэтым вельмі важна бачыць арыгіналы мастацкай працы. Колькі не чытаў па веліч Мікеланжэла, усе аповеды успрымаў дастаткова прахладна, з нейкім недаверам, пакуль не ўбачыў сапраўднага "Давіда": пяці метровага, дасканала зробленага юнака, які перамог Галіяфа. У Фларэнцыі два "Давіды": адзін цяпер у музеі Акадэміі, другі (копія першага) стаіць на плошчы Cіньорыі. Той, што ў музеі ранней стаяў на плошчы, але быў перавезены ў музей, а на плошчы з’явілася яго копія. Спытаецеся які мне спадабаўся больш? Адказ просты: той, што стаіць у музеі.  

сузеі 


Фларэнцыя. Царква Санта-Кроче

2011/05/09

Царква Святога Крыжа (Санта-Кроче), дзе ў шэрагу Галілео Галілея, Ніколы Макіявелі пахаваны Міхаіл Ксеафант Агінскі — аўтар знакамітага паланеза. 
 


Фларэнцыя. Раніца. Дождж.

2011/05/09

Раніцай, у нядзелю ішоў дождж. Вуліцы былі пустыя і чыстыя. Я ішоў па дарозе да храма і гэта натхняла на светлыя думкі.
Жыццё — ёсць прыгажосць. Калі гэтую прыгажосць бачыш — яна пачынае валодаць табой, а ты падпарадкоўваешся ёй ўжо без яніякага супраціву. За тыдзень, што жыў у Італіі, не прачытаў ні аднаго радка навінаў, не ўключаў тэлевізар і глядзеў Інтэрнет. Гэта было добрай знаходкай: жыць, слухаць толькі подых горада, лавіць яго жаданні і прыкметы.
  

 


Фларэнцыя і Плошча Незалежнасці

2011/05/09

Выйшлі на вакзале ў Фларэнцыі. Тут побач Царква Санта Марыя Навэлла. Прайшлі ад прывакзальнай плошчы, пару кварталаў праз плошчу Незалежнасці, да гатэля "Данатэлла", дзе мы павінны былі размясціцца. Асацыяцыя з Менскам узнікла маланкава: вакзал і Плошча Незалежнасці амаль, што побач. Цікава, як бы называўся гатэль "Мінск", што на плошчы Незалежнасці ў Менску, калі б быў пабудаваны ў Італіі? Можа гатэль "Скарына"?


Дзеяслоў. Нумар 49.

2011/02/06

Нарэшце, атрымаў апошні нумар часопіса “Дзеяслоў”, у якім надрукавана падборка маіх вершаў. Асабісты дзякуй В.Т. за падтрымку, без якой гэтая публікацыі не адбылася б.


Цені

2011/01/25

Цені не маюць адценяў…
З лёгкасцю, па правадах
перасылаюць імгненні
аб непакорлівых снах.

Дні не дадуць стаць рашучым,
і, абляцеўшы прастор,
час можа стаць балючым –
ты ж адвядзеш мой дакор.

Раптам успомнім пра ноты –
і, каб сябе адшукаць,
мы да наступнай суботы
будзем па нотах спяваць.

Музыка зробіцца сталай,
доўга трымаўшы цяпло,
ценямі целаў каханых
будзем ляцець на святло.


* * *

2011/01/25

Дзверы адчынены – цягне прахладай,
непадуладнаю позірку волі,
бачу душу сваю чорным квадратам
на неабсяжным заснежаным полі.
” Ты ж не малюеш колерам чорным –
ўсе ужываеш, толькі не гэты.” –
кажа душа мая, каб супакоіць,
сум засланіць, і не верыць ў прыкметы.
Не адчуваю вечара горач,
чуецца недзе, светла і роўна
скрыпка іграе, быццам бы побач.
“Слухай мяне і думай аб чорным.”
І падтрымае, ветрам спакою,
голасам спелым, шчыра і поўна…
Я ж яе музыкай словы настрою…
Час надыходзіць, дзе усё будзе добра.


Што робіцца з душой, калі пакіне цела?

2010/11/23

* * *

Што робіцца з душой, калі пакіне цела?
Адказаў шмат. Праверыць не магу.
Магчымы варыянт: душа ўзлятае смела,
а я па полі хлопчыкам бягу…
Дарога адыходзіць… Вечар цёплы…
А за дарогай млее райскі сад,
ад адчування шчырасці пяшчотнай
няспынны час вяртаецца назад.


Пачатак зімы

2010/11/21

Пачатак зімы

1

У Менску рана – тры гадзіны ночы.
Яшчэ не спю – ў Атаве толькі восем…
Ў прагны час, каб не бурыць святочнасць,
на сем гадзін працягне вечар восень…
Тут дрэвы не пазначаны на мапах,
Шато Лаўр’ер мне адчыняе дзверы…
Вось цяжка цягнуць ваяры гарматы
на помніку… Мне іх не бачна веры…
Веленавым святлом цякуць гадзіны
па вуліцах … Зусім не разумею –
чаму губяюць годныя ліцвіны
свой шанц адзіны…Цёмны вечар грэе…
Я ж слухаю эфірны шум прасторы…
У Менску тры, а мне няма жадання
зноў аб’язджаць дарожныя заторы
і не лічыць свой шлях выратаваннем.

2

Зіма… Няма куды спяшацца…
Жыццё па коле вернецца настроем,
анёлы пастараюцца застацца, -
малююць неба фарбай неспакою.
Мне не знайсці (не чутна нават слова)
свой шлях, што застаецца выпадковым…
Іду адзін, каб адшукаць святое,
наіўнае, жывое наваколле…
Няма праспектаў, толькі ёсць хайвэі, -
фарды і лексусы… На газ мацней націсні…
На хвалях радыё мажорны вецер вее,
і раніцай тут малако не кісне.
А голас вечнасці праўдзівы вецер сее…
Надвор’е кепскае, а горад не пусцее
Ў маім жаданні восень не старэе…
Халодным днём Шато Лаўр’ер сагрэе…

3

Пачатак там, дзе скончыцца жыццё,
дзе кожная хвіліна – адкрыццё
адлюстравання… Светлым сном астыў
мой горад, што няспынна, ціха плыў,
а потым пераходзіў ў жорсткі бег…
У парк іду… Лажыцца першы снег…
Халодны край паўстане ў поўны рост,
мне вершам нагадае Роберт Фрост
пра восень, без жадання даказаць,
прастую ісціну, а проста так сказаць:
калі ў цябе ёсць хоць адзін чытач,
то варта вершы для яго пісаць
і чуць свой голас ў поўнай цішыні,
і разумець, што больш вы не адны…
Атаву-рэчку Свіслачу б назваць,
каб ведаць далей, што яшчэ чакаць.

4

Зноў восень адступіла ад сталіцы
і конніца непадуладных лісцеў
не вернеца… Ёй болей не спыніцца
і смокчуць лужы спрытныя сініцы…
Я неба падзяляю на кварталы,
тут сцёк вады пралічаны дакладна…
Вось толькі часу засталося мала -
прастора слова выдалена з заўтра.
Ужо без спадзявання на нябёсы,
каб не губляць апошнюю магчымасць
раблю свой крок насустрач снам і лёсу,
і не пытаю: “Дзе ж яна, айчына?”
Мне годным падаецца лёс адданы,
куды ісці здаецца не пытанне…
Забыты горад млее лістападам
і чысты снег над горадам лунае.


Удзячнасць

2010/11/20

Калі халодны дзень не цешыць,
не прагне скораму вяртанню,
я раскажу табе пра вечнасць,
пра шчырасць нашага кахання.
Адчуем подых дзён бязмежных
разлічым лёсу верагоднасць,
калі разбураныя вежы
дадуць убачыць нашу годнасць.
Калі непажаданасць слоты
сумненні разбівае факты,
калі пішу, нібы па нотах,
табой пазычаныя такты.
А тое, што заўсёды побач
мне падаецца выпадковым,
твая душа, і ўдзячны голас
ужо мне будзе дастатковым.
Хоць лёс – імгненне да спачыну,
на колькі мне магчыма бачыць
табе я буду, дзе магчыма
казаць адно – сваю ўдзячнасць.


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.