З пятніцы да панядзелка былі ў Бостане, ў майго сябра Сашы Корзуна, з якім я вучыўся ў унівэрсітэце. Вельмі спадабалася Амерыка. Нажаль, не было шмат часу, каб болей убачыць горад. Былі на акіяне. Вялікі і вельмі салёны…
Акіян
Хвалі, скажыце словам,
Каб ня трэба было гадаць,
Хто мы, і дзе мы будзем,
Што заўтра будзем шукаць?
Кірлі, скажыце праўду,
Нам цяжка яе знайсьці,
Чаму мы жывем на сьвеце,
Куды нам трэба ісьці?
Бязмежнасьць незразумела,
Ня вывучыць, не абняць,
Хвалі суцешаць цела,
Птушкі громка крычаць.
Берагам разумее межы свае акіян…
Ен не дае адказу, чаму ён такі вялікі,
Ці гэта здаецца нам.

Posted by shametka