* * *
Будзь са мной, калі скончыцца час,
сёння горад зьбірае на джаз…
Гэтым вечарам усё напачатку -
круглы месяц
– нібы залатая пячатка,
патаемныя гукі жывога мастацтва,
нас наблізяць напеўна да Вялікага Княства.
Ты са мной. Ноч раскрые канверт
там білет на вячэрні канцэрт…
- Паглядзі, усё зьмяшалась адразу:
гул машын, святлафоры на Оттаwа road,
музыканты бяз фракаў,
атаўскага неба палёт,
пачуццё неабсяжнасьці часу.
Posted by shametka 