панядзелак, 8 верасьня 2008

2008/09/08

Калі ты выйдзеш з майго пад’езду і пойдзеш у бок 43-й школы, – пройдзеш уздоўж паркану, – не даходзячы да вуліцы Пляханава, ты ўбачыш месца, дзе гэта сустрэча адбылася.

цыкл Горад

Калі я вярнуся?
Ня ведаю, можа к зіме.
Горад астылы, поўны спакою,
Цёмны, забыты, зімовы,
Будзе належаць мне.

Дрэвы вялікія, дужыя,
Наладжаныя на цішыню…
Недзе на вуліцы хлопчык знаёмы,
Cтрыманы,
бескаляровы ,
Сустрэнецца -
не абміну.

Спытаюся, як справы,
Ўбачу вочы і чуб,
І шапку, што мама вязала,
Нітак яшчэ не хапала…
Пазнаю… Бо гэта цуд…

Упэўнена зразумею,
Што хлопчык гэты ёсьць я…
Трамвай грукатам у такт
Цяжкім,
стрыманным,
сонным
Пацвердзіць, што гэта так .

Калі я вярнуся?
Ведаю, гэтай зімой,
Адчую мой горад знаёмы,
Прыгожы,
нястомлены,
новы,
Той хлопчык будзе са мной.


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.