панядзелак, 22 верасьня 2008

2008/09/22

Канадыйская восень

Канадыйская восень,
Кожны год, кожны раз
Хараство дамінуе
Прыпыняючы час.

Сонца вельмі высока,
Жоўты край небасхілу,
Клёны, букі і сосны -
Усё здаецца адзіным.

У цішыню і бясконцасьць
Адыходзіць дарога,
Каляровасьць імгненьняў
Набліжае да Бога.

Птушкі крыкам зычлівы
Прадракаюць мой лёс,
Я хачу адарвацца,
Каб дастаць да нябёс.


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.