Мы любім застацца разам,
калі нікога няма.
Твой прыход стаў адказам,
нашыя словы – зіма.
Мы лічым хвіліны ў чаканьні,
каб запаліць святло.
Дзень напаўняецца вечарам,
спакоем цямнее шкло.
Ты любіш слухаць мову,
я люблю глядзець,
Ты носіш з сабою ноты,
мы маем жаданьне пець.
“Пра што?” – “Пра каханне.”
Замаўляеш ты.
“Добра. Гэта не важна.
Важна, тое што мы адны.”
Час спынены цемрай
губляцца ў спадзявані.
Каханне – гэта мова
нашага існаваньня,
Яно спрыяе вечнаму…
Доўга б не прайшло
Жаданьне знайсьці падставу,
каб запаліць сьвятло.
Posted by shametka