Вершнік

2008/10/20

Алегу Сасноўскаму

Ехаў вершнік дарогай,
Ен вяртаўся стамлённы,
З’еўшы пуд цяжкай солі,
Ехаў моўчкі, павольна.

Зоркі з шэпатам неба
Адляталі далей,
Думкі з клопатам плылі
Каб рабіцца мацней.

Хто я ёсць? Дзе я буду?
У жыцці усё ўмоўна,
Можа ў бітве загіну,
А хацеў бы жыць доўга.

Каб убачыць Пагоню,
Зноў на Доме Ўраду,
Адказаць на пытаньні
Дзецям добрай парадай.

Прыастрожыў каня…
Крукмачы гаргаталі
Пад капытам нырнула зьмяя
- Трэба далей мне, далей.

Ехаць шпарка да дому
Скараціць час вяртаньня,
Абмяняць жорсткасьць волі
На пяшчоту каханьня.


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.