нядзеля, 14 верасьня 2008

2008/09/14

Кароткі адказ на пытаньне “Xто мы?”


Віктару Няхаю

Мы – лісьце на дрэве жыцця,
Расьцём і красуем у вёсну.
У лета мы дарым спакой
Жыццю і няспыннаму лёсу.

А восень настане. Пара.
Мы ўсе адлятаем.
Ляцім, у бязмежнасьці таем.
І ведаем – будзе зіма…
А потым вясна зноў настане.


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.