Ну вось і усё – мой скончыўся палёт

2009/09/26

Ну вось і усё – мой скончыўся палёт,
мой час прайшоў, Атава пахне домам.
На гэтым не сканчаецца жыццё,
а я ўжо ляцець назад гатовы.
Дом – гэта тое, дзе цябе чакаюць,
лёс раскідаў па вуліцах жыцця.
І часта мы, як жыць не выбіраем
не адчуваем радасьць хараства.
Ляцім туды, дзе цёпла і утульна,
дзе сэрца марыць быць заўжды ў спакое
і адчуваць, што сёння зноў ратуе
цяпло чаканьня прыляцець дадому.
Калі іх два – за гэта дзякуй богу,
Вяртаюся з далекае дарогі…

p dvor


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.