субота, 27 верасьня 2008

2008/09/27

Слухаць:


* * *

сыну Раману

Усё ад Бога і ідзе да Бога.
Час некалі зьнясе да неба,
Ты запытаеш, як знайсьці дарогу,
Дзе будзе досыць і віна, і хлеба.

Ужо даўно закладзены умовы,
І запаветы пражылі вякі,
Але душа шукае выйсьцяў новых,
І не заўсёды роўныя шляхі.

Любі ўсіх, хто прыйдзе да цябе,
Дапамажы усім, што толькі маеш,
Рабіўшы так, як ты б рабіў сабе,
Ажыццявіцца ўсё , пра што ты марыш.

Спакой на сэрцы, ў радасьці душа,
Будзь светлым, ясным, чыстым, добрым,
І што сустрэнеш на шляху жыцця
Рабі надзейным, шчырым, непадробным.

А што далей – не трэба вырашаць,
Усё ад Бога, і ідзе да неба…
Пакуль дано табе яшчэ дышаць
Жыццё дасьць досыць і віна, і хлеба.


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.