* * *
Цёплы вечар абудзіцца…
Супакоіць туманам -
Усё добрае збудзецца,
Тое ўсё, пра што марым.
Подых восені роўны…
Чорных дрэваў сыльветы -
Усё добрае збудзецца,
Незалежна ад мэты.
Чырвань клёнаў суцешыць.
Птушкі зноў адлятаюць -
Усё добрае збудзецца,
Не састарыцца памяць.
Клёны сталыя позіркам
Мне пацвердзяць здалечы -
Усё добрае збудзецца,
Будзе шчырым і вечным.
Я стаю і ня веру,
Цішыня не мінае -
Усё добрае збудзецца,
І застанецца намі.
Posted by shametka 